Сняданак - ЯЙКІ ПАШОТ па-беларуску. Гатуем з "Будзьма!"

Описание к видео Сняданак - ЯЙКІ ПАШОТ па-беларуску. Гатуем з "Будзьма!"

💌 Аддзячыць кухару і падтрымаць новыя рэцэпты https://ko-fi.com/budzma

Два стагоддзі таму гэтая страва была нашмат папулярней, чым зараз. Гатуецца такі сняданак вельмі проста і хутка, а выглядае і смакуе на ўзроўні рэстарацыі.

💢 Згодна даследчыкам гісторыі кулінарыі ўпершыню страва "Oeufs pochés" - "яйкі, апараныя кіпенем", як іх называюць жыхары Францыі, - была згаданая ў кулінарнай кнізе XIV стагоддзя пад назвай «Le Menagier de Paris». З тых часоў яна здабыла прыхільнікаў па ўсім свеце дзякуючы пяшчотнай і крэмавай кансістэнцыі, якая атрымліваецца ў выніку такога спосабу прыгатавання.

☝️ Беларуская кухня за ўсю сваю гісторыю вельмі шмат пераняла кулінарных звычаяў з суседніх краін. Яйкі пашот і вяршковы соус таксама не выключэнне. Напачатку ХІХ стагоддзя такая страва выклікала меней здзіўлення, чым зараз. У народзе яна мела некалькі назваў: “выпускныя яйкі”, “яйкі пярдуты” або “ашпараныя”. Такую страву гатавалі не толькі дома, але і ў тагачасных кавярнях, асабліва ў вялікіх гарадах.

🍽 Вяршковы соус стаў папулярным яшчэ ў ХVI стагоддзі. Такі соус вельмі падобны да далікатнага бешамелю з італьянскай кухні. А патрапіў на нашыя землі праз Кацярыну Медычы, што была жонкай караля Рэчы Паспалітай Генрыха дэ Валун. Праўда, кароль кіраваў дзяржавай усяго каля 4 месяцаў і потым збег у Францыю, але мясцовыя арыстакраты паспелі даведацца пра такі ласунак. Праз пару стагоддзяў соус перастаў быць нечым незвычайным, а ў кнізе “Літоўская гаспадыня” сярэдзіны ХІХ стагоддзя аўтарства Ганны Цюндзявіцкай сцвярджаецца, што такі соус абавязаная ўмець гатаваць кожная кухарка.

📌 Гатуем на 1 порцыю:

2 яйкі
2 л. вады
1 ст. лыжка воцату (вінны або сталовы)
перац і соль па смаку

масла 25 г
1,5 ст. лыжкі мукі
вяршкі 250 мл
соль па смаку

📍Варыць яйкі максімальна 3,5 хвіліны, іначай далікатная крэмавая структура знікне. Іншы варыянт падачы стравы – спячы аладкі або блінцы, выкласці яйка зверху, паліць соусам.

Музыка: Стары Ольса ‪@StaryOlsa‬
#будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма

👉БОЛЬШ РЭЦЭПТАЎ:    • Гатуем з "Будзьма!" 🍥 РЭЦЭПТЫ  

БУДЗЬМА РАЗАМ:
Сайт https://budzma.me
Telegram https://t.me/budzmaby
Facebook   / budzmabelarusami  
Instagram   / budzma  
Twitter   / budzma  
VK http://vk.com/budzmabelarusami
Данаты https://ko-fi.com/budzma

Комментарии

Информация по комментариям в разработке