Слова з-за кратаў / Творчасць палітвязьняў

Описание к видео Слова з-за кратаў / Творчасць палітвязьняў

Праект “Слова з-за кратаў”— гэта стужка жывых малюнкаў, заснаваная на шэрагу твораў і лістоў беларускіх палітвязняў. Гэты праект пра наша яднанне. Яднанне тых беларусаў, што апынуліся ў няволі, і тых, што былі вымушаныя з’ехаць за мяжу, тых, хто намагаецца жыць далей ў роднай краіне, і тых, каго, на жаль, мы страцілі назаўжды.

Памятайце, што наш канал прызнаны экстрэмісцкім.
Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, не стаўце падабайкі і не дзяліцеся гэтым матэрыялам.

Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы, карыстайцеся сваёй свабодай напоўніцу, шануйце яе, удзельнічайце ў распаўсюдзе гэтага відэа, падтрымлівайце дабрачынныя ініцыятывы, дапамагайце тым, хто цяпер у бядзе, асабліва тым, у каго скралі час.

Мы наўмысна не называем большасці прозвішчаў аўтараў. Спадзяемся на паразуменне, і верым, што гэта часовая мера.

Мастак — Аляксандра Канафальская
Кампазітар — Эрык Арлоў-Шымкус
Мантаж — Сяргей Чуб
Запіс гуку — Аляксандр Зелянеўскі
У праекце гучаць галасы Купалаўцаў.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке