Зміцер Вайцюшкевіч - Калыханка для душы (2007)

Описание к видео Зміцер Вайцюшкевіч - Калыханка для душы (2007)

Словы Леаніда Дранька-Майсюка
Музыка Змітра Вайцюшкевіча
http://www.todar.net/downloads/lyrics...

Паглядзім на Венеру-заранку,
Што стаілася ў нашым вакне,
І спяем для душы калыханку,
Хай да ранку душа адпачне.

Прыпеў:
Засынай у Венерыным ценю
І спакойную сні далячынь,
Толькі цела, стамлёнае цела
Ты, душа, без пары не пакінь.

За вакном не гамоняць таполі,
Не крычаць за вакном жураўлі
Для душы калыханку ніколі
Не спявалі яшчэ на зямлі.

Не знікае Венера-заранка
У высокай нябеснай глушы,
Хай гучыць для душы калыханка,
Для самотнай заўсёды душы.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке