Зварот да беларусаў Варшавы. Спынім рэпрэсіі ў Беларусі

Описание к видео Зварот да беларусаў Варшавы. Спынім рэпрэсіі ў Беларусі

12 студзеня з 14.00 да 16.00 па адрэсе: ul. Wiejska 6/8, Warszawa, каля польскага Сейму адбудзецца пікет са зваротам да польскіх уладаў, каб пераканаць іх заняць больш рашучую пазыцыю ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з рэпрэсіяіямі ў Беларусі, у т. л. па адносінах да польскіх грамадзянаў..

Адным зь дзейсных крокаў магло бы стаць перакрыцьцё чыгуначнага грузазвароту паміж Эўразьвязам і Беларусяй, паколькі рэжым Л. не ўспрымае мову дыпляматыі, зь ім можна гаварыць толькі на мове ўльтыматумаў.

Разам мы можам паўплываць на рашэннье польскіх ўладаў, каб вымусіць рэжым Лукашэнкі да спыненьня рэпрэсіяў і вызваленьня палітзьняволеных.

Запрашаем Вас далучыцца да мерапрыемства.

Грамадзка-палітычнае аб'яднаньне "Нацыянальна-дэмакратычная плятформа"

Комментарии

Информация по комментариям в разработке