Пілігрымка з Пінска да Маці Божай Лагішынскай прайшла прасторамі Палесся (2024)

Описание к видео Пілігрымка з Пінска да Маці Божай Лагішынскай прайшла прасторамі Палесся (2024)

12 мая адбылася традыцыйная аднадзённая майская пілігрымка з Пінскай катэдральнай базылікі ў санктуарый Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі.

Ужо 34 разы шматлікія пілігрымы не толькі з парафій горада Пінска, але і з іншых рэгіёнаў Палесся ад Брэста да Гомеля пешшу прайшлі шляхам «рэкалекцый у дарозе», давяраючыся заступніцтву Маці Божай.

Асаблівасцю майскай пілігрымкі з Пінска ў Лагішын з’яўляецца тое, што паломніцтва пачынаецца напярэдадні вечарам адмысловым малітоўным чуваннем моладзі і пілігрымаў у старадаўняй Пінскай катэдры.

Сёлета таксама больш за паўтары сотні маладых людзей і пілігрымаў сабраліся спачатку на супольную малітву 11 мая.

Пасля вячэрняй літургіі ў касцёле ўсе сабраныя мелі таксама забаўляльную праграму са спевамі і гульнямі на ўтульныым прыкасцёльным падворку.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке