Пазаабрадавы парна-гуртавы танец "Полька-трасуха" з камандамі.
Разнавіднасць полькі з камандамі. На відэа чуваць толькі адну каманду - "кружэчок". Цікавая прадмова да танца: "Выбірай у чэродзе дзевочку-красуху, Грай, гармонік молоды, полечку-трасуху, Од вочэй одгонім страх, чубчыкі прыладзім, Разоб'ём всё в пух і прах, но трасуху зладзім".
Відэа запісана Козенкам М.А. у 2001 годзе.
Аграгарадок Го́рталь, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць.
Фальклорны калектыў "Гарталянка" Гарталянскага СДК.
Выконваюць: Дзягцярык Таісія, 1939 г.н.; Кот Вольга, 1934 г.н.; Леановіч Галіна, 1972 г.н.; Мялік Людміла, 1961 г.н.; Нарывончык Юлія, 1973 г.н.; Саўчук Таісія, 1936 г.н.; Фядковіч Святлана, 1950 г.н.; Юнчык Вера, 1953 г.н.; Якімовіч Лідзія, 1935 г.н..
#танецПолькаТрасуха #танецПолька #аграгарадокГорталь #раёнІвацэвіцкі #вобласцьБрэсцкая #танцыБеларусаў
Архіў Міколы Аляксеевіча Козенкі – гэта этнаграфічныя відэазапісы, зробленыя з 1980-х па 2010-я гады па ўсёй Беларусі. Калекцыя рознабакова прадстаўляе традыцыйную культуру: у найбольшай ступені танец, а таксама песні, абрады, гульні, карагоды.
Праект па апрацоўцы архіва – некамерцыйная валанцёрская ініцыятыва.
Калі ласка, будзьце тактоўныя і ўважлівыя пры стварэнні допісаў да відэа. Дапамажыце дапоўніць інфармацыю, падзяліцеся дадатковымі звесткамі пра людзей, калі вы іх ведаеце. Публікацыя паведамленняў, якія парушаюць закон, змяшчаюць пагрозы, абразы, непрыстойнасці, не дапускаецца.
Глядзіце яшчэ:
Танец "Полька", в. Рачканы, Ляхавіцкі раён: • Полька / Парны танец / пач. 1990-х / Рачка...
#традыцыйнытанец #беларускінароднытанец #побытавытанец #фальклорБеларусі #МіколаКозенка #традиционныйтанец #белорусскийнародныйтанец #бытовойтанец #народнаякультурабелорусов #фольклорБеларуси #НиколайКозенко #traditionaldance #socialdancing #folkmusik #Belarusianfolklore #archiukozenka
Информация по комментариям в разработке