Маці самагубцы з Лоева мае намер прыцягнуць да адказнасці за смерць сына міліцыянтаў

Описание к видео Маці самагубцы з Лоева мае намер прыцягнуць да адказнасці за смерць сына міліцыянтаў

Людміла Барысава з Лоева лічыць, што сваймі дзеяннямі капітан міліцыя Алеся Кантузорава і выконваючы абавязкі начальніка лоеўскай міліцыі Дзмітрый Марчанка спрычыніліся да самагубства яе 35 – гадовага сына Сяргея.
Нагадаем, Сяргею Барысаву, які меў расейскае грамадзянства, але быў ураджэнцам Лоева і 10 год пражываў у Лоеве (меў від на жыхарства), пагражала дэпартацыя ў Расею з-за двух адміністрацыйных правапарушэнняў. Міліцыя загадала яму пакінуць Лоеў цягам двух тыдняў. З-за гэтага, на думку маці, у яго развіўся дэпрэсіўны стан, які і падштурхнуў да самагубства.
Акалічнасці справы высвятляла карэспандэнтка сайта “Гомельская вясна” Ларыса Шчыракова. Глядзіце ў матэрыяле - апытанне сярод жыхароў Лоева і інтэрв’ю з маці загінулага хлапца Людмілай Барысавай.
Відэа Аляксандр Славянскі
Гомельская вясна

Комментарии

Информация по комментариям в разработке