Як гамельчукі змагаліся за правы ў ІЧУ

Описание к видео Як гамельчукі змагаліся за правы ў ІЧУ

Шэраг грмадска-палітычных актывістаў Гомеля за сваю дзейнасць былі ня раз прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці - адміністрацыйнага арышту, які адбывалі ў Ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) па вул. Міждугародняя. Палітычныя сядзельцы адразу сутыкнуліся з масавым парушэннем правоў зняволеных: адсутнасцю матрацаў, бялізны, магчымасці тэлефанаваць, умовамі, якія зняважаюць чалавечую годнасць. І падчас адсідкі і пасля актывісты пачалі актыўна змагацца за правы зняволеных: звярталіся да начальніка ізалятара са скаргамі і патрабаваннямі, скардзіліся пракурору. Вынік - істотнае паляпшэнне ўмоў утрымання ў Гомельскім ІЧУ.
Пра свой турэмны досьвед і перамогі распавядаюць гомельскія палітычныя актывісты.
Здымкі і мантаж: Ларыса Шчыракова

Комментарии

Информация по комментариям в разработке