Клаўдзія Ясінская – Вышыў прошвай залатою (Р.Пукст – М.Клімковіч)

Описание к видео Клаўдзія Ясінская – Вышыў прошвай залатою (Р.Пукст – М.Клімковіч)

Раманс Рыгора Пукста на верш Міхася Клімковіча (1949), прысвечаны Рыце Млодак /
Ryhor Pukst's romance based on Michaś Klimkovič's poem (1949), dedicated to Ryta Mlodak

Фартэпіяна – Тамара Міянсарава.
Запіс 1961 г.

Ясінская Клаўдзія Сямёнаўна (4.4.1917, г. Дэбальцава, Данецкая вобл., Украіна – 27.1.2003, Мінск), беларуская оперная і камерная спявачка (сапрана)
Ясінська Клавдія Семенівна (1917-2003), білоруська оперна та камерна співачка (сопрано) українського походження
Kłaŭdzija Jasinskaja (1917-2003), Belarusian soprano singer in opera and concerts. She received her vocal education in St. Petersburg (he graduated from the conservatory in 1940). In 1947-52 she was an opera soloist in Minsk

Міянсарава Тамара Вартанаўна (9.6.1913, Масква – 1.10.1990), беларуская піяністка, канцэртмайстар
Tamara Mijansarava (1913-1990), pianist, outstanding Belarusian concertmaster

Вышыў прошвай залатою
Месяц поля шыр і гладзь.
Выйдзем, любы, мы ў жытное
У гэты вечар пагуляць.

Бачыш, ветрык пералівам
Спелы колас долу гне...
Што ён шэпча ціхім нівам
Ты скажы на вушка мне.

Я ж скажу табе, што раннем,
Засяваючы зярно,
Ты не бачыў, як каханнем
У сэрца пала мне яно.

Узрасло вясной і летам
Разам з жытам залатым.
Хай раскажа нам аб гэтым
Сіні вечар у жытным.

#belarus #belarusianmusic #беларусь #беларускаямузыка #operaticsoprano #клаўдзіяясінская #coloratura #пукст #беларускіяпесні #клімковіч

Комментарии

Информация по комментариям в разработке