Паўторны наступ з Беларусі на Украіну. Небяспечная дэталь, звязаная з Лукашэнкам. Будзе вайна?

Описание к видео Паўторны наступ з Беларусі на Украіну. Небяспечная дэталь, звязаная з Лукашэнкам. Будзе вайна?

Вядомы аналітык і грамадскі дзеяч Марк Фейгін паходзіць з Беларусі. У гутарцы з «Пара!» ён звяртае ўвагу на дэталь, якая ўскочна сведчыць пра паўторны напад на Украіну з Беларусі. Адпаведна — вайна будзе ўжо ў нашай краіне.

Падпіска:    / @para_by  
Канал Марка Фейгіна:    / @feyginlive  

00:00 — Уступ.
01:02 — Фейгін пра паўторны наступ з Беларусі на Украіну.
02:13 — Няпростая сітуацыя Лукашэнкі. У разе наступу з Беларусі пад прыцэлам будуць рэзідэнцыя, дзеці Лукашэнкі, сям'я.
03:38 — Небяспечная дэталь для Беларусі. Міратворчымі заявамі Лукашэнка здымае з сябе адказнасць. Вайна немінучая?
09:33 — Былі планы ліквідацыі Лукашэнкі, гэтаму зашкодзіла вайна ва Украіне.
11:48 — План Лукашэнкі: захаваць уладу пасля сканчэння вайны і магчымага знікнення дыктатара РФ.
12:49 — Ці гатовы Захад ісці на эскалацыю ва Украіне?
18:22 — Беларуссю зоймуцца пасля вайны. Сцэнар ад Марка Фейгіна.
20:57 — Што можа адбыцца ў Беларусі ў разе перамоваў пра мір.
24:04 — Ядзерная маніпуляцыя ў Беларусі. Ці магчымы пуск апакаліптычнай зброі.
27:01 — Фейгін тлумачыць, як Лукашэнка выбудоўвае дыялог з Захадам.
30:01 — Марк Фейгін рос у Беларусі.
30:49 — Лукашэнку раз за разам выстаўлялі абаронцам суверэнітэту Беларусі. Насамрэч ён быў заўжды падсправаздачны Маскве.
32:26 — «Ён выглядаў клоунам, з няправільным праборчыкам на залысіне», — Фейгін прыгадвае часы, калі быў дэпутатам Дзярждумы, а Лукашэнка прыходзіў да ўлады.
33:39 — Лукашэнка — знішчыў Беларусь.
36:00 — «РФ наканаваны развал, у момант якога Беларусі трэба будзе пазбавіцца ад сувязі з Масквой».
37:21 — Перспектыва вольнай Беларусі больш імаверная, чым уваход у склад РФ. Але, каб не вайна, Беларусь бы паглынулі.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке