Volya Dzemka Productions Presents
Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні
The Songs of Old Europe – Ancient Belarusian Folk Songs
Поўнаметражны дакументальны фільм аб знікаючых культурных традыцыях Беларусі.
https://www.belarusian-songs.com
www.facebook.com/belarusiansongs
Глядзець па-ангельску: https://www.amazon.com/Songs-Old-Euro...
У 2016 годзе, пасля пяці гадоў напружанай працы, мы завяршылі стварэнне фільма аб унікальнай культурнай спадчыне Беларусі, а дакладней – аб беларускіх народных песнях. Этнографы і фалькларысты лічаць іх найстаражытнейшымі песнямі на тэрыторыі Еўропы, якія дагэтуль можна пачуць у беларускіх вёсках у аўтэнтычным выкананні. На нашу думку, гэты неацэнны скарб сапраўды варты ўвагі.
На жаль, вельмі мала людзей нават у Беларусі ведаюць, наколькі старая
і ўнікальная наша спеўная культура. Беларускія песні ўспрымаюцца большасцю беларусаў як штосьці, што існуе выключна для бабуль.
Cучасная моладзь у большасці не цікавіцца народнымі спевамі, а між тым носьбіты сыходзяць, а разам з імі знікаюць і песні. Зараз большая частка аўтэнтычных выканаўцаў, якія прымалі ўдзел у стварэнні фільма,
з прычыны слабога здароўя больш не спяваюць, а некаторых ужо з намі няма.
У фільме прысутнічаюць унікальныя архіўныя кадры з пачатку і канца XX ст., экспедыцыйныя хронікі 1990-х гг., эпізоды рыцарскіх баталій і турніраў, знятыя на фестывалях сярэднявечнай культуры; ўсё гэта гарманічна паяднана з камп’ютарнай графікай і анімацыйнымі ўстаўкамі, а галоўнае – суправаджаецца якасна запісанай музыкай. Частка здымкаў ладзілася на Паўночным Захадзе Ціхаакіянскага ўзбярэжжа ЗША, дзе мы мэтанакіравана шукалі месцы, якія б нагадвалі беларускую прыроду. Эксклюзіўныя інтэрв’ю для стужкі далі такія адмыслоўцы, як этнамузыколаг Тамара Варфаламеева, гісторык Сяргей Трацяк, музыкі Іван Кірчук і Алег Хаменка. У саўндтрэк фільма ўвайшло больш за сотню старажытных песен у выкананні як аўтэнтычных спевакоў, так і шырока вядомых у Беларусі і па-за межамі гуртоў – этна-трыа “Троіца”, Guda, Vuraj ды інш.
Наша стужка прыняла ўдзел у шматлікіх фестывалях па ўсім свеце, была паказана ў ЗША, Мексіцы, Літве, Балгарыі, Канадзе, прадстаўлена на 23-м міжнародным фестывалі “Лістапад” у межах праграмы “Беларуская панарама” у 2016 г.; атрымала тытул “Лепшы дакументальны фільм” на канадскім кінафестывалі CIFF у 2016 г, а таксама платынавую ўзнагароду “Рэмі” на 50-м міжнародным кінафестывалі Wordfest-Houston у катэгорыі “Кінавытворчасць этнічных фільмаў і відэаматэрыялаў аб культуры” і шэраг іншых узнагародаў.
Гэта першы фільм пра беларускі фальклор, зроблены ў ЗША і менавіта для англамоўнага гледача. Фільм ствараўся на ўласныя грошы рэжысёра з дапамогай сродкаў, сабраных падчас правядзення краўдфандынгавай кампаніі.
На жаль, нам не ўдалося дамовіцца, каб стужку паказалі на беларускім тэлебачанні, але вельмі хацелася б, каб яна дайшла да шырокага кола гледачоў і, магчыма, камусьці адкрыла нешта новае, паказала Беларусь, дагэтуль яму не вядомую, ці забытую, – самабытную, з багатай спадчынай і вельмі кранальную. У стужцы адлюстравана сувязь і пераемнасць традыцый і сучаснасці, таму мы мяркуем, што фільм будзе цікавы і дарослым, і моладзі, і маленькім гледачам.
Прыемнага прагляду!
Воля Дземка і каманда Песень
Калі вы хочаце падтрымаць беларусаў, то зрабіць гэта можна па спасылцы: https://www.paypal.com/paypalme/VOLYA... ці набыўшы нешта з нашай крамы https://www.teepublic.com/user/the-songs. Усе данаты, зробленыя бліжэйшым часам, пойдуць на патрэбы пацярпелых ад гвалту. Дзякуй♥️
Информация по комментариям в разработке