«Бярозка» збірае сяброў: пераемнасць аўтараў і чытацкай аудыторыі ў беларускамоўнай прасторы

Описание к видео «Бярозка» збірае сяброў: пераемнасць аўтараў і чытацкай аудыторыі ў беларускамоўнай прасторы

Наш сайт: http://www.dompressy.by/
Мы в Инстаграм:   / dom_pressy  
Мы в Телеграм: https://t.me/dompressy
Мы в TikTok: https://www.tiktok.com/@dompressy?_t=...
Наши услуги: http://www.dompressy.by/nashi-uslugi/

23 жніўня 2024 г. а 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца круглы стол да 100-годдзя інтэлектуальнага часопіса для падлеткаў: «Бярозка» збірае сяброў: пераемнасць аўтараў і чытацкай аудыторыі ў беларускамоўнай прасторы».
У снежні 1924 выйшаў першы нумар першапродка часопіса «Бярозка» – «Беларускі піянер». За гэты час выданне перажыло як шалёную папулярнасць, так і страту чытацкай аудыторыі.
З якімі планамі і ідэямі падыходзіць рэдакцыя да юбілейнай даты? Чаму ў сучасных абставінах неабходна гуртавацца беларускамоўным выданням? Хто ён – аўтар і чытач часопіса? Якая роля выдання ў выхаванні падлеткаў?
Гэтыя пытанні і не толькі абмяркуюць галоўныя рэдактары беларускамоўных сродкаў масавай інфармацыі: часопісаў «Вясёлка» (6+), «Бярозка» (12+), «Маладосць» (16+), газет «Звязда», «Літаратура і мастацтва», даследчыкі і пазаштатныя аўтары.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке