ЯБЛЫКІ З ДЗЯДУЛЯВАГА САДУ.🍎Смачная песня ад аўтара Любові Семяновіч(Ануфрэйчык)🇧🇾💐

Описание к видео ЯБЛЫКІ З ДЗЯДУЛЯВАГА САДУ.🍎Смачная песня ад аўтара Любові Семяновіч(Ануфрэйчык)🇧🇾💐

🍏ЯБЛЫКІ З ДЗЯДУЛЯВАГА САДУ🍎.
Аўтар песні Любоў Семяновіч
. (Ануфрэйчык).
. 1. Адчыненыя весніцы,
. Сад- некалькі радоў.
. Тут яблыні- равесніцы
. Мае,маіх братоў.
. І над кустом малінавым
. Не яблыня-агонь
. Чырвоную малінаўку
. Мне кідае ў далонь.
. Чырвоную малінаўку
. Мне кідае ў далонь.
. Прыпеў:

. Ах,вузкія сцяжыначкі.
. А для мяне прынада
. Каштэлі і пуціначкі
. З дзядулявага саду,
. Малінаўкі,антонаўкі
. З дзядулявага саду.

. 2.А восень непагодная
. Раскрыла парасон,
. Змяніла куртку модную
. На леташні фасон.
. Засмучвае бяссонніца.
. Зіма на даляглядзе,
. А мне начамі мроіцца
. Дух яблычны ў садзе.
. А мне начамі мроіцца
. Дух яблычны ў садзе.
. Прыпеў.

. 3. Мяцеліца вясновая,
. Увосень- павуцінкі.
. Унук па садзе новыя
. Пратоптвае сцяжынкі.
. Жыццё маё вандроўнае.
. У роднай Беларусі
. Мясцін шыкоўных многа,
. Толькі я сюды імчуся.
. Мясцін шыкоўных многа,
. Толькі я сюды імчуся.🍎🔥
. Публікацыя ў друку.

Выкананне пад гітару Любоў Семяновіч (Ануфрэйчык),аўтар.🎸✍️
Відэа Любоў Семяновіч (Ануфрэйчык)
Мантаж відэа таленавітая ЗояВ💐

Шчыра ўдзячна ўсім за падтрымку маёй творчасці💖Заўсёды рада сустрэчы з вамі🤗
Прыемнага прагляду📺

Комментарии

Информация по комментариям в разработке