Belsat Music Live #90. Pafnutiy's Dreams

Описание к видео Belsat Music Live #90. Pafnutiy's Dreams

Таямнічы свет «Pafnutiy’s Dreams» у «Belsat Music Live»

У студыі «Belsat Music Live» – незвычайны музычны праект «Pafnutiy’s Dreams».

У размове з вядоўцаю Мірай Шульц ягоны лідар Павал Кузюковіч распавёў пра сваю працу ў аркестры Беларускай оперы ды гурце «Ляпис Трубецкой», якому аддаў 14 гадоў, і пра ўласныя творчыя задумы. Адмыслова для гледачоў праграмы музыкі падрыхтавалі нечаканы жывы сэт з прэм’ерамі і сюрпрызамі. Да асноўнага складу гурта далучылася лідарка «Серебряной свадьбы» Святлана Бень і секстэт струнных.

Песні, якія гучаць у праграме:
«Dance or Die» (музыка гурта «Pafnutiy’s Dreams»)
«Opus» (музыка «Pafnutiy’s Dreams», словы Люіса Сэрнуды)
«Фабрыка слёз» (музыка гурта «Pafnutiy’s Dreams», словы Вальжыны Морт)
«Doctor Why» (музыка гурта «Pafnutiy’s Dreams»)

Комментарии

Информация по комментариям в разработке