GUDA - Ой, у ляску-ляску на жоўтым пяску (калядная)

Описание к видео GUDA - Ой, у ляску-ляску на жоўтым пяску (калядная)

Ой ў ляску, у ляску, на жоўтым пяску
Сьвяты вечар, на жоўтым пяску.
Пчолачкі гудуць, хатку будуюць.
Да збудавалі з трыма вокнамі.
У первае вакно зорачка сьвеціць.
У другое вакно месяц узойдзе.
У трэцяе вакно сонейка грэе.
Зорачка ўзойдзе - сьветленька будзе.
Сонейка ўзойдзе - цёпленька будзе.


Гурт GUDA быў створаны ў 1992 годзе. У яго складзе Вольга Емяльянчык, Вікторыя Міхно, Любоў Сівурава, Тацяна Яцкевіч, Кацярына Акімава, Вольга Галяк.
Гучаньне песень у выкананьні гурта надзвычайна набліжана да сьпеўных традыцыяў, захаваных аўтэнтычнымі калектывамі і выканаўцамі. Менавіта прывязка да рэгіянальных традыцый стварыла разнастайную палітру гуку, якую сёньня можна пачуць хіба толькі ў этнаграфічных экспэдыцыях. Да слова, ўдзельніцы гурта неаднаразова бралі ўдзел у экспэдыцыях, дзе вывучалі й пераймалі асаблівасьці выкананьня песень у розных кутках Беларусі. Удзельніцы гурта навучаліся сьпевам так, як гэта было ў традыцыі - з голасу. Іх настаўніцы - вясковыя бабулі, якія данесьлі ў сучаснасьць веды, дух, эмоцыі старога сьвету.
_______________

Group GUDA was organised in 1992. The manner of group's performance is extremely close to the performance of folk songs by ethnographic groups. Exactly this tie to the regional traditions formed a diverse palette of sound which you can hear today but only in ethnographic expeditions. By the way, the members of the group took part in the expeditions where they were studying and adopting the peculiarities of song performances in different parts of Belarus. It's notable that all the members of the group were learning to sing in the traditional way, that is from the voice. Their teachers are country elderly women who brought over and kept for the present day the knowledge, spirit and the emotions of the past.
Songs are performed by: Volha Yemialyanchyk, Viktoryia Mikhno, Liubou Sivurava, Tatsiana Yatskevich, Katsiaryna Akimava, Volha Haliak.

З альбому "Архаічныя абрадавыя сьпевы" (2002)

Комментарии

Информация по комментариям в разработке