Я сын марнатраўны (беларуская) - Максим Яхновец

Описание к видео Я сын марнатраўны (беларуская) - Максим Яхновец

Слова песни:

Я сын марнатраўны, нядоляю слаўны, па свету блукаў,
Душа сумавала, спакоя не знала, яе грэх стамляў.

Рупліва ўсюды, дзе раілі людзі, збаўлення шукаў,
Цяжар, нібы камень, тугі, нерухавы, на сэрцы ляжаў.

Стамлённай душою пачуў за спіною, Хтось кліча мяне:
«Вярнісь, блудны сыну, пакуль не загінуў, вярнісь да Мяне!»

І я азірнуўся, і жылы ў сэрцы застылі мае:
Да крыжа прыбіты, крывёю заліты маўляў да мяне:

«Ты ходзіш, блукаеш, збаўлення шукаеш ад стомы твае,
Пакінь мне свой камень – з душы згіне цемень, журбота міне».

І я нахіліўся, і камень зваліўся пад крыжам Яго –
Дзе дзелася стома?! Куды – невядома – пазгінула зло?!

Я ўдзячны Збавенцы ад шчырага сэрца застаўся тады,
Мае ўсе правіны за плечы Ён кінуў, не ўспомніць заўжды!

Комментарии

Информация по комментариям в разработке