Жырыноўскі: Лукашэнка праіграў / Жириновский: Лукашенко проиграл

Описание к видео Жырыноўскі: Лукашэнка праіграў / Жириновский: Лукашенко проиграл

http://belsat.eu/en/
"Зараз ён мусіць зыйсці, ніякай інаўгурацыі, абвесціць новыя выбары і сам у іх не павінны браць удзелу. Гэта быў бы з ягонага боку самы добры ўчынак -- падарунак і беларускаму народу, і расейскаму" - заявіў віцэ-спікер Дзярждумы Уладзімір Жырыноўскі у эксклюзіўным інтэрв'ю "Белсату".

Што да пазіцыі Расеі адносна вынікаў выбараў, Уладзімір Жырыноўскі лічыць, што яна акрэсленая. "Мядзведзеў ні слова не сказаў пра Лукашэнку. Сказаў, што гэта выбар беларусаў, няхай беларусы самыя лічаць. Гэтымі словамі ён сказаў: Аляксандр, я твае выбары не прызнаю. Мне сорамна за цябе і нам брыдка з табой мець справу" - падкрэсліў палітык.

Віцэ-спікер Дзржаўнай Думы Расеі таксама незадаволены тым, што Масква фінансуе Аляксандру Лукашэнку. "З чаго мы павінны карміць Беларусь? Ён хлусіць што гэта ягоныя дасягненні -- кожны год мы яму $ 5 млрд. даем! Мы адрываем у нашых грамадзянаў. - кажа Уладзімір Жырыноўскі. - А зараз яшчэ будзем Украіне даваць. Бо там украінскі Лукашэнка -- Януковіч".

Комментарии

Информация по комментариям в разработке