ДРОЗДЫ - ДОМ З РАЗБIТЫМI ШЫБАМI (ПРЭМ'ЕРА 2023)

Описание к видео ДРОЗДЫ - ДОМ З РАЗБIТЫМI ШЫБАМI (ПРЭМ'ЕРА 2023)

Словы: Леанiд Краўчонак
Музыка: Віталь Карпанаў

Дом з разбітымі шыбамі

Дом з разбітымі шыбамі
На ўскрайку сяла.
Лёс такі яму выданы,
Больш жыцця тут няма.
Рухам некалі поўніўся,
Звонкім смехам дзяцей.
Бачна, ім не запомніўся,
Без яго ім прасцей.

Няўжо ў свеце так магчыма,
Каб людзі нішчылі свой род?
Ад плачу мокрымі вачыма
Вокны глядзяць на той гарод.
Шкада, што апусцелі хаты,
Сышлі яны ў небыццё,
Як жа балючы нашы страты!
Павінна доўжыцца жыццё..

Плот схіліўся аж да зямлі,
Ён стаміўся чакаць.
Моліць ветрык ён: Падымі!
Хочацца пастаяць.
Парасло тут усё быллём,
Ні сцяжынкі наўкол.
Не назваць дом ужо жыллём,
Ў сэрцы сум і дакор.

Няўжо ў свеце так магчыма,
Каб людзі нішчылі свой род?
Ад плачу мокрымі вачыма
Вокны глядзяць на той гарод.
Шкада, што апусцелі хаты,
Сышлі яны ў небыццё,
Як жа балючы нашы страты!
Павінна доўжыцца жыццё.


Няўжо ў свеце так магчыма,
Каб людзі нішчылі свой род?
Ад плачу мокрымі вачыма
Вокны глядзяць на той гарод.
Шкада, што апусцелі хаты,
Сышлі яны ў небыццё,
Як жа балючы нашы страты!
Павінна доўжыцца жыццё.

Рэжысёр - Ганна Герт
Аператар-пастаноўшчык - Аляксандр Лукашкоў
Грым – Надзея Сліжэўская
Касцюм – Марыя Гарэлая
Колеракарэкцыя - Ігар Курбанаў

Аранжыроўка гурт "Дразды":
Ілля Немыцька - баян,
Сяргей Кісялёў - бас-гітара,
Андрэй Маўрын - ударныя,
Раман Гарбацкі - электра-гітара,
Канстанцін Цеўрызаў - саксафон.

Над гукам працавалі - Слава Трыбухоўскі , Дзмітры Белаш


СТАЦЬ СПОНСАРАМ КАНАЛА:
   / @drozdys  

Гурт Дразды ў сацыяльных сетках:
Tik Tok:   / drozdy_band  
Instagram:   / drozdy_band  
Telegram: https://t.me/drozdy
Facebook:   / drazdy  
VK: https://vk.com/drazdy
OK: https://ok.ru/group/44994888663164

Арганізацыя канцэртаў: +375447671273

Комментарии

Информация по комментариям в разработке