Песня "Усе гульні каля броду".
Відэа запісана ў 1991 годзе.
Аграгарадок Кажа́н-Гарадо́к, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць.
Фальклорны калектыў "Надзея" Кажан-Гарадоцкага СДК (народны).
Выконваюць: Андруш Вольга Лукінічна, 1940 г.н.; Вайцяхоўская Ніна Лукашаўна, 1929 г.н.; Валынчыц Надзея Сцяпанаўна, 1936 г.н.; Велескевіч Надзея Фёдараўна, 1951 г.н. (дырэктар, кіраўнік); Воўк Соф'я Паўлаўна, 1921 г.н.; Грыцкевіч Надзея Іванаўна, 1926 г.н.; Гусьціновіч Марыя Міхайлаўна, 1936 г.н.; Давыдчык Ева Раманаўна, 1936 г.н.; Якубовіч Вольга Юстынаўна, 1934 г.н..
Музы́кі: Велескевіч Міхаіл Лукіч, 1920 г.н. (скрыпка); Велескевіч Павел Міхайлавіч, 1949 г.н. (баян, маст. кіраўнік); Грыцкевіч Уладзімір Паўлавіч (барабан).
Словы:
Усе гульні каля броду, не прала я ніткі зроду
Кіну кужаль на паліцу, сама пойду на вуліцу (2р)
Няхай мышы кужаль кубляць, няхай мяне хлопцы любяць.
Мышы кужаль раскублілі, мяне хлопцы палюбілі (2р)
На вуліцы скрыпка грае, мяне маці не пускае
На вуліцы скрыпка бас, пусці, маці, хоць на час (2р)
Пусці, маці, пагуляці, я не забаўлюся,
Скажу хлопцам "добры вечар", дый назад вярнуся (2р)
Усе гульні каля броду, не прала я ніткі зроду
Кіну кужаль на паліцу, сама пойду на вуліцу (2р)
#песняУсеГульніКаляБроду #аграгарадокКажанГарадок #раёнЛунінецкі #вобласцьБрэсцкая #песніБеларусаў
Архіў Міколы Аляксеевіча Козенкі – гэта этнаграфічныя відэазапісы, зробленыя з 1980-х па 2010-я гады па ўсёй Беларусі. Калекцыя рознабакова прадстаўляе традыцыйную культуру: у найбольшай ступені танец, а таксама песні, абрады, гульні, карагоды.
Праект па апрацоўцы архіва – некамерцыйная валанцёрская ініцыятыва.
Калі ласка, будзьце тактоўныя і ўважлівыя пры стварэнні допісаў да відэа. Дапамажыце дапоўніць інфармацыю, падзяліцеся дадатковымі звесткамі пра людзей, калі вы іх ведаеце. Публікацыя паведамленняў, якія парушаюць закон, змяшчаюць пагрозы, абразы, непрыстойнасці, не дапускаецца.
Глядзіце яшчэ:
Танец "Драбу́шачка" адсюль жа (аг. Кажан-Гарадок): • Драбу́шачка / Парна-гуртавы танец / сяр. 1...
Песня "Гоп, мое грэчанікі", в. Коланск, Івацэвіцкі раён: • Гоп, мое грэчанікі / Песня / 2001 г. / Кол...
#песенныфальклор #народнаяпесня #фальклорБеларусі #традыцыйнаякультура #МіколаКозенка #песенныйфольклор #традиционнаякультура #народнаякультурабелорусов #фольклорБеларуси #НиколайКозенко #traditionalsinging #folkmusik #Belarusianfolklore #archiukozenka
Информация по комментариям в разработке