Дыетоляг пра «чароўныя пігулкі» і спробы падмануць прыроду

Описание к видео Дыетоляг пра «чароўныя пігулкі» і спробы падмануць прыроду

Ці можна падмануць прыроду — каб есьці шмат і не таўсьцець? Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы тых ці іншых дыетаў? Што вядома пра новы лек, якім карыстаецца Ілан Маск, каб схуднець? Пра гэта ды іншае ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае дыетоляг Валерыя Красоўская, якая працуе ў Нідэрляндах.

0:58 — «Калі хочаш схуднець, трэба спажываць менш калёрыяў, чым арганізм выдаткоўвае; калі хочаш набраць вагу — наадварот». Ці ёсьць нейкія важныя рэчы, якіх гэтая формула ня ўлічвае?
2:22 — У якой сытуацыі худнець — гэта проста выбар, а ў якой — мэдычная патрэба? Як чалавеку зразумець, што вага пагражае здароўю?
5:03 — Калі чалавек хоча схуднець, як можна доўга падтрымліваць дэфіцыт калёрый? Ці ёсьць спосабы, якія дапамогуць не «сарвацца»?
6:11 — Ці можна зрабіць так, каб падчас дыеты з калярыйным дэфіцытам мускульная маса не зьмяншалася ці нават павялічвалася?
7:18 — Які ўзровень дэфіцыту калёрый бясьпечны і найбольш эфэктыўны? Як лічыць калёрыі і ці абавязкова гэта рабіць на дыеце?
8:05 — Ці праўда, што дыеты з дэфіцытам калёрый выклікаюць абарончую рэакцыю арганізму, які запавольвае абмен рэчываў? Як гэтага пазьбегчы?
9:00 — Розныя тыпы фізычнай нагрузкі — як яны ўплываюць на вагу?
9:56 — Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы нейкіх канкрэтных дыетаў?
11:11 — Якія плюсы і мінусы так званага «інтэрвальнага галаданьня» — калі чалавек есьць толькі ў абмежаваны прамежак часу, да прыкладу, ад 9-й да 17-й гадзіны?
13:06 — Ці ёсьць навуковыя пацьверджаньні, што сьнедаць і вячэраць рана карысьней і лепш для схудненьня, чым пазьней — асабліва чым калі вячэраць незадоўга да сну?
14:50 — Што вядома пра высокабялковыя, нізкавугляводныя дыеты?
15:32 — Ці можна піць халодныя напоі, калі ясі?
16:34 — Колькі вадкасьці агулам чалавеку трэба штодзень? Як гэта падлічыць?
17:25 — Колькі бялку трэба арганізму для падтрыманьня цягліц і для набору мускульнай масы?
19:15 — Ці рэалістычна атрымаць дастатковую колькасьць якаснага бялку, калі чалавек вэгетарыянец ці вэган?
20:59 — Ці бясьпечнае вэгетарыянства і вэганства для дзяцей?
21:58 — Ці сапраўды шкодныя прадукты з высокім утрыманьнем тлушчу? Ці можна гаварыць пра «добрыя» і «кепскія» тлушчы?
23:11 — Ці можна гаварыць пра «добрыя» і «кепскія» вугляводы?
24:04 — Наколькі небясьпечныя прадукты з высокім утрыманьнем цукру? А зь яго заменьнікамі?
27:25 — Ці варта пазначаць так званыя «прадукты глыбокай перапрацоўкі» спэцыяльным папярэджаньнем пра патэнцыйную шкоду здароўю?
30:28 — Стабілізатары, эмульгатары, дадаткі — на што варта найбольш зьвяртаць увагу, калі чытаеш цэтлік на прадукце ў краме, ці ёсьць канкрэтныя небясьпечныя рэчывы?
32:33 — Ці можна ўжываць без мэдычных паказаньняў новы лек сэмаглютыд супраць дыябэту 2 тыпу і атлусьценьня, які прадаюць пад рознымі назвамі — «Азэмпік», «Рыбэльсус», «Вігові»? Заможныя людзі купляюць яго, каб губляць вагу — да прыкладу, Ілан Маск расказаў, што ўжывае гэты лек.
36:31 — Падсумаваньне

📌 Абавязкова падпішыцеся на наш YouTube канал і пастаўце званочак: http://bit.ly/svaboda-premium

Наш сайт: https://www.svaboda.org/
TELEGRAM: https://t.me/radiosvaboda
FACEBOOK:   / svaboda.org  
TWITTER:   / svaboda  
INSTAGRAM:   / radiosvaboda  
TikTok:   / radio_svaboda  

Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню https://smarturl.click/p1yA

Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі https://smarturl.click/0DO8

Комментарии

Информация по комментариям в разработке