Іван Чыгрынаў. Мастак праўдзівы, глыбінны

Описание к видео Іван Чыгрынаў. Мастак праўдзівы, глыбінны

«Нам было ў той час па дзесяць гадоў, адным трохі болей, другім трохі меней. І мы былі дзеці вайны. Але мы тады амаль усё ведалі, і мне часам здаецца, што ведалі куды больш, чым нават цяпер, калі нам па трыццаць ужо….»

Ваеннае ліхалецце запомнілася Чыгрынаву-хлапчуку надоўга. Многія творы Івана Гаўрылавіча нарадзіліся з асабіста перажытага, пабачанага, адчутага.

Творчы шлях І. Чыгрынава ахоплівае больш за тры дзесяцігоддзі. У друку дэбютаваў вершам у 1952, як празаік — у 1958 годзе ў газеце «Чырвоная змена».

Аўтар кніг апавяданняў і аповесцяў «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі?» (1983), раманаў «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), «Вяртанне да віны» (1992), «Не ўсе мы згінем» (1996), п’ес — «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986), «Следчая справа Вашчылы» (1988), «Чалавек з мядзвежым тварам» (1988), «Звон — не малітва» (1988), «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989), «Прымак» (1994), кнігі крытыкі і публіцыстыкі — «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983), «Паміж сонцам і месяцам» (1994). У 1984 выйшлі Выбраныя творы ў 3 тамах.

У 2014 годзе ў Цэнтральнай науковай бібліятэцы ладзілася сумесная з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры (ДМГБЛ) імпрэза “Іван Чыгрынаў. “Адтуль, з бацькоўскага парога…”, да якой была падрыхтавана выстава.
http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=4...
http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=4...

На выставе былі прадстаўлены матэрыялы з фондаў ДМГБЛ, сярод якіх унікальныя фотаздымкі, рукапісы, кнігі з цікавымі аўтографамі, асабістыя рэчы – ручка, гадзіннік кішэнны, барсетка, акуляры – усяго каля 200 экспанатаў з 600 перададзеных у музей жонкай пісьменніка, а таксама матэрыялы з фондаў ЦНБ НАН Беларусі.

Падчас імпрэзы дэманстраваўся фільм “Мастак праўдзівы, глыбінны…”, прысвечаны Івану Чыгрынаву

Рубрыка: Архіўныя відэа #ЦНБ #НАН

Наша група ў ВК: https://vk.com/csl_by
Наша група ў ФБ:   / csl.by  
Наша старонка ў Інстаграм:   / cnbnanb  

Комментарии

Информация по комментариям в разработке