Лукашэнка ваюе з жанчынамі

Описание к видео Лукашэнка ваюе з жанчынамі

Жанчына — гэта новае жыццё, новае адкрыццё, гэта будучыня для свету

З пачатку пратэстаў жанчыны былі не толькі побач са сваімі паплечнікамі-мужчынамі, яны былі наперадзе, яны натхнялі, яны сталі для ўсіх нас прыкладам нязломнасці.

Павел Латушка выступіў на адкрыцці фотавыставы з гісторыямі палітзняволеных беларусак «Minsk Anti Zoo. Red Mark» у Музеі Вольнай Беларусі, які з'яўляецца праектам НАУ.

Лукашэнка калісьці сказаў, што «с женщинами я не воюю». Гэта хлусня, як і ўсё што ён гаворыць.

Са жніўня 2020 года пад палітычны пераслед у Беларусі трапілі не менш за 8 тысяч жанчын. У зняволенні сёння знаходзіцца не менш за 190 жанчын. Ім наўмысна ствараюць жорсткія ўмовы, пазбаўляюць бацькоўскіх правоў ці пагражаюць гэта зрабіць, павялічваюць тэрміны зняволення. Так рэжым «не ваюе з жанчынамі».

Сёння мы ўсе павінны, як мінімум, не маўчаць аб гэтым, падымаючы тэму палітзняволеных на кожнай пляцоўцы — міжнародных трыбунах, акцыях і сустрэчах.

Падчас выставы былая палітзняволеная Дарʼя Афанасьева, якая была ў няволі два з паловай гады, распавяла пра адзенне, якое носяць у калоніі зняволеныя жанчыны. Яна паказала сукенку і турэмную целагрэйку з Гомельскай калоніі.

Пра беларускіх жанчын у зняволенні распавядалі суаўтаркі праекту «Minsk Anti Zoo. Red Mark» стылістка Ганна Прышывалка і стваральніца праекту «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая, акторка Свабоднага тэатру Юлія Шаўчук, сястра Рамана Бандарэнкі Вольга Кучарэнка, маці і дачка палітзняволенай Антаніны Канавалавай. А ў фінале выйшлі палітзняволеныя жанчыны Вольга Скрашчук, Вольга Рытус і Мія Міткевіч. Іх сустракалі гучнымі воплескамі. Падчас імпрэзы таксама выступіў жаночы гурт «Spievy».

Фотавыставу ў Музеі Вольнай Беларусі па адрасе Foksal 11 можна наведаць да 9 чэрвеня.

#беларусь #лукашэнка #латушка
Лукашэнка ваюе з жанчынамі

Комментарии

Информация по комментариям в разработке