Алесь Гарун: "Ты, мой брат, каго зваць Беларусам..." На памяць. Аўдыякніга з тэкстам.

Описание к видео Алесь Гарун: "Ты, мой брат, каго зваць Беларусам..." На памяць. Аўдыякніга з тэкстам.

Алесь Гарун: "Ты мой брат каго зваць Беларусам..." На памяць. Аўдыякніга з тэкстам. Беларуская літаратура ("Літаратура "Беларуская"). 10 клас. Літаратура - YouTube.
Алесь Гарун: "Ты мой брат кого звать Беларусам..." На память. Аудиокнига с текстом. Белорусская литература. 10 класс.

Алесь Гарун
“Ты, мой брат, каго зваць Беларусам…”
У чатырохлецце
“Нашае нівы”

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэты скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён не забраны астаўся.

Ў старыну Беларус, не падданы,
Гаспадарыў, быў сам над сабою
І далёка у свеце быў знаны
За літоўскай і ляшскай зямлёю.

Але час прамінуў, і нядоля
На народ, як бы камень, звалілась,
Беларуская слава і воля
Адышла, адцвіла, закацілась.

Не змяняючы шэрай апраткі,
Працаваў ты, як вол, гаратліва,
А у хаце тваёй недастаткі,
А на ніве тваёй неўрадліва.

А чаму? Ты не здольны, ці хворы,
Ці благі гаспадар, ці п’яніца?
Мусіць, не! Бо і іншым у пору
У цябе гаспадарыць наўчыцца.

Светлы розум твой, брат, але дзетак
Ад цябе, як і ўсё, адбіралі
І на бацькаўскі родны палетак
Працаваць-памагаць не пушчалі.

Хто хацеў, той і смеў рабаваці,
Без прыпросу з’язджаліся госці -
Абдзіраць, аб’ядаць, апіваці
І крышыць гаспадарскія косці.

Можа б, ты і памёр і загінуў,
Каб не вешчая мова Баяна.
Хто ж быў добры, яе хоць пакінуў?
Як жа так, што яшчэ не забрана?

Бо што бачылі госцікі-герцы!* -
І зямлю, і лясы, і кілімы, -
Ўсё забралі. А мову у сэрцы,
Ў сваім сэрцы хавалі-няслі мы.

Дык шануй, Беларус, сваю мову -
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця-народы!


*Герцы – махляры, марнатраўцы.


Тэкст паводле: Беларуская палічка

Комментарии

Информация по комментариям в разработке