Данчык - Слонімскі вальс (1990)

Описание к видео Данчык - Слонімскі вальс (1990)

Музыка і словы Сяргея Новіка-Пяюна

Вечар... Над Шчарай лягла
Белым прывідам імгла.
Вецер заціх, не шуміць,
Сном веснавым Слонім спіць.

Толькі адзін я не сплю.
Сэрца баліць, бо люблю.
Меру за крокам я крок,
Мчыць са мной думкаў паток.

Йшоў бы, здаецца, так ўдаль,
Скінуў бы з сэрца я жаль,
Скінуў бы сум і тугу,
Але дарма - не магу.

Дзе ты, галубка мая?
Чуеш, як мучуся я?
Чуеш, як сэрца баліць?
Чуеш, як цяжка мне жыць?

Ты запытала, чаму
Так на цябе я гляджу.
Ты ж ані цар, ані Бог, -
Я даць адказу не мог.

Але затое цяпер -
Праўду кажу, мне павер -
Слухай, галубка мая:
Шчыра люблю цябе я!

Ведаеш добра й без слоў,
Што маіх мроя ты сноў,
Што за цябе дам жыццё,
Радасць ты й шчасце маё!

Вольна ўдаль Шчара бяжыць,
Хваляй аб бераг плюхціць.
Думкаў нястрыманых ток
Мчыць, як бурлівы паток.

Ноч А над Шчарай лягла
Дзіўным прывідам імгла,
Вецер заціх, не шуміць -
Сном веснавым Слонім спіць.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке