Вялікая размова пра зін Pamyłka ў Талліне

Описание к видео Вялікая размова пра зін Pamyłka ў Талліне

Вялікая размова паміж фізіцай, мной, хімікам (Змітром Канановічам) і мовазнаўцай (Настай Кахан) пра зін Pamyłka.

Дзякуючы Змітру, які запрасіў нас у Таллін, мы змаглі пазнаёміцца і ўласна з ім, і пабачыць, як працуюць беларускія хімікі ў Таллінскім тэхналагічным універсітэце, і запісаць гэтую адкрытую размову.

Тут нашыя развагі пра беларускую супольнасць натуральных навукоўцаў, пра беларускую мову, пра стварэнне часопісу.

00:00 – Знаёмства!
01:19 – Чаму часопіс называецца Pamyłka? Разважаем пра назву.
04:07 – Як так атрымалася, што Наста (мовазнаўца) далучылася да рэдакцыі?
07:28 – Навошта пісаць пра навуку, пра навуковыя адкрыцці па-беларуску?
09:27 – Як удаецца ўсё паспяваць? Якая колькасць аўтараў і мастакоў працуе над зінам і на якіх умовах?
Лінк на сайт астрафота Змітра Канановіча: https://www.astrobin.com/users/Dzmitr...
16:01 – Пытанні пра тэхнічныя тэрміны. Ці дастаткова слоўнікавага запасу беларускай мовы?
19:24 – Зміцер распавядае пра эстонскую навуковую мову, пра стварэнне і пераклад тэрмінаў з англійскай.
21:58 – Пра прэмію «Бізон Гіґс».
25:00 – Колькі часу займае праца моўнай рэдакцыі? Гісторыя моўнай рэдакцыі розных нумароў Зіну.
29:07 – Пра цікавую літару «ґ».
29:39 – Пра моўны стандарт Змітра Саўкі, які выкарыстоўвае зін Pamyłka.
33:54 – Чаму быў абраны такі фармат як часопіс?
39:40 – Ці ёсць навукова-папулярныя кнігі, накшталт Стывэна Гокінґа па-беларуску?
43:38 – Разважаем над сюжэтам для навукова-фантастычнай кнігі па-беларуску.
44:43 – Ідэя дэцэнтралізацыі крэатыўных праектаў, якія б развівалі навуку па-беларуску.
46:12 – Пра тое, як чытачы падтрымоўваюць зін данатамі.
Лінк на сайт данатаў і набыцця зіну Pamyłka: https://www.buymeacoffee.com/pamylka
47:21 – Пра свабодныя ліцэнзіі і капірайт.
51:48 – Завяршальнае слова.

Гэтае відэа сырое. Яно не мантавалася. Толькі пераключэнне трох камераў. І вы можаце бачыць кожнага як ён яна ёсць! Такіх размоваў – адкрытых і шчырых – вельмі бракавала. Для развіцца навукі беларускай і па-беларуску яны маюць быць рэгулярнаю рэфлексіяй супольнасці... Супольнасці, якая толькі пачынае свой шлях:)

Комментарии

Информация по комментариям в разработке