Гурт Alcyona на «Свята Сонца 2023»

Описание к видео Гурт Alcyona на «Свята Сонца 2023»

‪@alcyona‬ — symphonic-heavy metal гурт з Беларусi.

Гурт утварыўся ў 2012 годзе сумеснымі намаганнямі двух музыкаў – Наталлі Шатавай і Яўгена Малея. Але ідэя аб стварэнні гурта нарадзілася нашмат раней у галаве ідэйнага натхняльніка, аўтара большай часткі лірыкі і асноўнага кампазітара гурта Наталлі Шатавай.
У лістападзе 2012 года да ALCYONA далучыўся Яўген Малей. Ён дадаў яркіх фарбаў у музыку, правёў карпатлівую працу над аранжыроўкамі і песні ажылі! У красавіку 2016 года да гурта ў якасці асноўнай вакалісткі далучылася Вольга Цярэнцьева і працэс запісу перайшоў у актыўную стадыю. Да лютага 2017 года быў запісаны альбом "Trailblazer".

У жніўні 2017 да групы далучыліся Анатоль Афанасёнак і Мікалай Сідарэвіч. З гэтага моманту гурт стаў актыўна рыхтавацца да выступаў. У кастрычніку 2017 года ALCYONA дала першы канцэрт у клубе «Бруге» ў г. Мінску. Далей была серыя жывых выступаў у розных клубах, а ў студзені 2018 гурт сыграў некалькі кампазіцый з альбома «Trailblazer» у прамым эфіры на радыё «Сталіца».

Гурт ALCYONA працягвае актыўна выступаць, радаваць сваіх слухачоў, якіх ужо нямала і за межамі Беларусі, шмат у чым дзякуючы падпісанню ў лістападзе 2017 года на лэйбл Pride & Joy Music (Ашэберг, Германія).
======================================================

Группа образовалась в 2012 году совместными усилиями двух музыкантов – Натальи Шатовой и Евгения Малея. Но идея о создании группы родилась намного раньше в голове идейного вдохновителя, автора большей части лирики и основного композитора группы Натальи Шатовой.

В ноябре 2012 года к ALCYONA присоединился Евгений Малей. Он добавил ярких красок в музыку, провел кропотливую работу над аранжировками и песни ожили! В апреле 2016 года к группе в качестве основной вокалистки присоединилась Ольга Терентьева и процесс записи перешел в активную стадию. К февралю 2017 года был записан альбом «Trailblazer».

В августе 2017 к группе присоединились Анатолий Афанасенок и Николай Сидоревич. С этого момента группа стала активно готовиться к выступлениям. Уже в октябре 2017 года ALCYONA дала первый концерт в клубе «Брюгге» в г. Минске. Далее последовала серия живых выступлений в различных клубах, а в январе 2018 группа сыграла несколько композиций из альбома «Trailblazer» в прямом эфире на радио «Сталiца».

Группа ALCYONA продолжает активно выступать, радовать своих поклонников, которых уже немало и за пределами Беларуси, во многом благодаря подписанию в ноябре 2017 на лейбл Pride & Joy Music (Ашеберг, Германия).

Комментарии

Информация по комментариям в разработке