Сбитень и штрудель к Медовому Спасу

Описание к видео Сбитень и штрудель к Медовому Спасу

Сбитень и штрудель очень подходят, чтобы с ними отпраздновать первый Спас - медовый, маковый или мокрый.

Збіцень і струдаль
Гэтыя стравы як найлепш пасуюць да першага Спаса – мядовага, макавага ці мокрага.
Мядовым Спас называюць таму, што якраз у сярэдзіне жніўня пчаляры дастаюць летні мёд з вулеяў. Назваю макавы спас, ці макавей, ён абавязаны народнай традыцыі – бо ў гэты час збіралі і сушылі мак. А мокрым спасам, ці спасам на вадзе яго называюць, бо ў гэты дзень святары асвячалі ваду ў рэчках ці азёрах, а людзі да гэтага дня чысцілі калодзежы і крынічкі перад халадамі.
З мядовага спасу пачынаецца Успенскі пост, то ежу гатавалі толькі посную. Але ж з мёдам і макам то і мяса не заўжды трэба!
То давайце ў гонар першага спаса прыгатуем традыцыйны беларускі збіцень і макавы струдаль.
Збіцень – гэта адвар зёлак і духмяных спецый з мёдам. Спачатку трэба заліць зёлкі варам і каля 10 – 15 хвілін папарыць іх на малым агні пад накрыўкай. Пасля дадаць мёд, размяўшаць і пакінуць на некалькі хвілін, каб смакі змяшаліся, раней казалі – збіліся. Вось так гатуюць збіцень.
Гэтым разам я выкарыстала такі збор:
Сушаная меліса – 2 галінкі
Свежая мята – 2 галінкі
Цынамон – 2 палачкі
Гваздзіка – 3 шт
Аніс – 4 зярняткі
Імбір свежы – 8 скрылёчкаў
Разынкі – 10 шт
Сушаныя скуркі апельсіна і лімона - на смак
Вада – 1 літр
Варыла 15 хвілін
Дадала мёд двух гатункаў
Ліпавы – 1 сталовую лыжку
Грачышчы – 1 сталовую лыжку

Макавы струдзель гатавала ў спрошчаным варыянце, з гатовага слвёнага цеста. Для начыцця ўзяла 250 г маку, абдала кіпнем, зліла ваду. Расцерла зярняты з 2 лыжкамі мёду (можна з цукрам). Расклала начынку па цесту, скруціла ў рулет.
Выпякала пры 180 градусах каля 30 хвілін. Але час моцна залежыць ад духоўкі, то лепш сачыце самі.
Вялікіх застолляў на спас не рабілі, бо гэтай парою шмат працы. Спас – гэта пара збору ўраджаю. Беларусы казалі “Спас – усім работам час”.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке