Шведскія Кардамонавыя Булкі (з рэцэптам) | Ровар - маё новае хоббі

Описание к видео Шведскія Кардамонавыя Булкі (з рэцэптам) | Ровар - маё новае хоббі

Я казаў, што прыгатую гэтыя неверагодна смачныя шведскія кардамонавыя булкі? Я прыгатаваў і дзялюся з вамі ачмурэнным рэцэптам!
Таксама пачаў разумець, што ровар стае маім новым хоббі, дзе хочацца дакупляць новыя рэчы і заўсёды шукаеш новыя сцежкі. Вельмі прыемнае пачуцце.

Зрабіць падпіску і падтрымаць мяне можна тут:
https://www.buymeacoffee.com/yauhenkr...

Інгрыдыенты (я гатаваў на палову ад гэтага):
Мука - 1кг
Соль - 15гр
Цукар - 100гр
Кардамон - 10гр
Дрожджы - 25гр свежыя (альбо 160гр закваскі, калі без дражджэй)
Яйка - 1шт
Малако - 500мл
Закваска - 60гр
Масла - 100гр

Намазка:
Масла - 150гр
Цукар - 150гр
Кардамон - 10гр

Сіроп:
Вада - 100гр
Цукар - 100гр
Кардамон - 8 бубак
Аніс - 4 зорачкі

Спасылка на арыгінальны рэцэпт:
   • Sourdough Cardamom Buns | aka Swedish...  

Комментарии

Информация по комментариям в разработке