Ніл Гілевіч/Родныя дзеці/Бацькоўскі кут (11 глава)

Описание к видео Ніл Гілевіч/Родныя дзеці/Бацькоўскі кут (11 глава)

Inst:   / k.r.i.s.p.o.c.h.k.a  
YouTube:    / @krisv.or.k  
VK: https://vk.com/krispochka

Подпишись, пожалуйста.

Бацькоўскі кут
Ля весніц Сцяпана сустрэла маці і Анця (братава жонка) з гуртам «белабрысых малых сваіх «тамашанят». Пакуль збіраюцца госці, Вячорка вырашыў схадзіць на могілкі.

Насустрач неслася пыльная бура — наступства бяздумна праведзенай меліярацыі.

Сцяпан глядзеў, працяты болем,
Глядзеў, бяссільны, хоць заплач,
Як грозны дух нясе над полем
Сарваны з долаў плодны пласт.
Зямля ляціць у небе пылам...
За сотні год на гэтым месцы
Не нарасце яна цяпер,
I ўжо ніхто тут не наесца —
Ні чалавек, ні птах, ні звер!

Азірнуўшыся, Вячорка ўбачыў, як змяніўся родны кут — «стаў роўны і гладкі — нібы стол». На месцы кустоўя, балотца цягнуліся рады бульбы, каласілася збажына. Аднак гэта не вельмі радуе Вячорку, бо ён думае пра будучыню, ці будзе гэта зямля радзіць праз дзесяцігоддзі.

На могілках ляжалі сястра і брат. Сцяпану прыгадаўся той першы пасляваенны галодны год, калі Крысця пайшла ў горад «на хлеб не ад зямлі», каб дома «гурт паменшаў хоць на адзін галодны рот», як плакала тады маці, праводзячы старэйшую дачку на край сяла.

Стаяў Вячорка пад сасною
I скрушна-горка шкадаваў,
Што рэдка бачыўся з сястрою,
Гадамі ў брата не бываў...

Вяртаючыся з могілак, Сцяпан спрабуе адказаць, чаму чалавек ходзіць сюды: «...Паплакаць горка?/ Паспавядацца? Клятву даць?/Ці, можа, з гэтакіх пагоркаў / Свае жыццё нам лепш відаць?». Думкі незаўважна пераключаюцца на сэнс жыцця:

Рабі дабро! Хоць нават коштам
Апошніх сіл, апошніх мук.
I не пытай: каму? завошта?
Рабі — без просьбаў і прынук!

Комментарии

Информация по комментариям в разработке