"Дарослы чалавек ува мне"

Описание к видео "Дарослы чалавек ува мне"

У псіхалогіі вельмі распаўсюджана паняцце “унутранае дзіця” або “унутраны дарослы”. І, на жаль, гэта не толькі тэорыя. Неаднойчы можна сустрэць дарослага чалавека, які ў самы адказны момант рэагуе па-дзіцячы. У гэтым відыё я хачу не столькі раскрыць узгаданую тэму, колькі падзяліцца карыснымі пытаннямі для пазнання самога сябе
Крытэрыі здаровага дарослага чалавека:
1. Бярэ адказнасць за самога сябе, за сваё жыццё
2. Бярэ адказнасць за іншых, але адэкватным чынам
3. Умее знайсці раўнавагу паміж асабістымі патрэбамі і патрэбамі іншых
4. Дбае пра сябе
5. Мае кантакт са сваімі эмоцыямі і ўмее іх паказваць
6. Трымае баланс паміж жыццём працы і іншымі сферамі жыцця
7. Дбае пра свае межы і межы іншых
8. Умее яднаць свае патрэбы з сістэмай вартасцяў. Мае свядомасць сістэмы вартасцяў
9. Дбае пра сваё “унутранае дзіця”, г.зн. разумее яго, спачувае, не судзіць

Аўтар музыкі Паўліна Гардзіенка.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке