Не цвікі Цябе трымалі, а мой грэх…

Описание к видео Не цвікі Цябе трымалі, а мой грэх…

Вялікапоснае музычнае разважанне моладзевага гурта “VENI” з парафіі Св. Міхала ў Навагрудку.

Тэкст песні:

1.Як добра з Табой ў цішыні,
Здалёк ад зямной мітусні,
О, Езу, мяне суцеш у журбе,
Дай бачыць праз слёзы Цябе.

Рэф: Не цвікі Цябе трымалі, а мой грэх,
І не каты крыжавалі, а мой грэх.
Не кап`ё прабіла сэрца, а мой грэх,
Ты яшчэ да нараджэння любіў мяне.

2. Я бачу Цябе на Крыжы,
Ад болю і ранаў дрыжыш,
Складаеш Айцу ў ахвяру любоў,
Змывае мой грэх Твая кроў.

3. Я ўзгадваю часта той дзень,
Галгофы пакутлівы цень,
Нясу я пад Крыж цяжар маіх він
Каб зняў іх з мяне Божы Сын.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке