Што ж ты дзеўка робiш? - ансамбль "Бяседа"

Описание к видео Што ж ты дзеўка робiш? - ансамбль "Бяседа"

1. У панядзелак ка мне ў сваты
Прыйшоў Янка небагаты
Нi кашулi, нi штаноў
Iдзi, хлапчына, ты дамоў!

Прыпеў, 2 разы:
Што ж ты, дзеўка, робiш?
Ты ж усiх разгонiш!
Адна застанешся,
Тады пасмяешся!

2. У аўторак Мiкiта
Прынес ў торбачцы ката
За Мiкiту не пайду
Можа лепшага знайду!

Прыпеў

3. Былi сваты i ў сярэду
Завiтаў Мiхась к абеду
Жаніх з яго не благі
Але ж ён зусiм глухi!

Прыпеў

4. У чацвер казаў мне Юзя
Ёсць i свiннi, ёсць i гусi
Куры, качкi i цяляты
Але ж сам ён слепаваты!

Прыпеў

5. А ў пятнiцу ранiцою
Я хадзiла за вадою
Пераняў мяне Яўхiм
Але ж лысы ён зусiм!

Прыпеў

6. А ў суботу ля варот
Сустракаў мяне Фядот
Памагаў сушыць мне сена
Але ж ён мне па калена!

7. А ў нядзелю вечарком
Сеў на лавачку Пахом
Гаварыў мне пра любоў
Але ж ён жа без зубоў!

8. Днём i ноччу ля вакна
Я сяджу зусiм адна
Мiма хлопцы ўсе iдуць
Мяне замуж не бяруць!

Прыпеў 2 разы

песня "Што ж ты, дзеўка, робiш?", другая назва "Былi ў мяне сваты"
выконвае ансамбль "Бяседа"
музыка: Л.Захлеўны (па другой версіі М.Алешка)
словы: А.Гарбацэвіч

исполняет ансамбль "Бяседа"
использован материал с канала: Старое Белорусское Телевидение и Радио

1997 год

Комментарии

Информация по комментариям в разработке