Ці знала ты, Марыя? / Cover - Mary did You know

Описание к видео Ці знала ты, Марыя? / Cover - Mary did You know

Беларуская версія знакамітага спеву Mary did You know/Pentatonix
Спадзяемся, гэты спеў натхніць Вас!)

Аўтар праекту і вакал: Аляксандра Шчыглінская
Клавішы: Валерый Лемяшэвіч
Скрыпка: Караліна Трафімчык
Аўдыё: Юрый Сяргейчык
Відэа: Павел Еўтух

***
Ці знала ты, Марыя,
Што тваё Дзіця
Хадзіць будзе па водах?
Ці знала ты, Марыя,
Што тваё Дзіця
Будзе Збаўцам для народаў?
Немаўля,што люляеш ты,
Прыйшло, каб зьмяніць цябе?
І Той, каму жыцьцё дала,
Жыцьцё дае табе.

Ці знала ты, Марыя,
Што тваё Дзіця
Адновіць зрок сьляпому?
Ці знала ты, Марыя,
Што тваё Дзіця
Рукою спыніць шторм?
Немаўля, што люляеш ты,
Прайшло Нябесны шлях.
Калі глядзіш на Сына,
То бачыш Божы твар.

Убачыць сьляпы,
Пачуе глухі
І мёртвы ажыве.
Ускочыць храмы.
Прамовіць нямы
Хвалу, Ісус, Табе.

Ці знала ты, Марыя,
Што тваё Дзіця
Па-над усім ёсьць, што існуе?
Ці знала ты, Марыя,
Што тваё Дзіця
Над сьветам запануе?
Немаўля, што люляеш ты, –
Ягня, хто цемру перамог.
І Той, Хто ціха сьпіць ў ясьлях –
Вялікі Існы Бог.

Ці знала ты, Марыя?...

Комментарии

Информация по комментариям в разработке