Logo video2dn
  • Сохранить видео с ютуба
  • Категории
    • Музыка
    • Кино и Анимация
    • Автомобили
    • Животные
    • Спорт
    • Путешествия
    • Игры
    • Люди и Блоги
    • Юмор
    • Развлечения
    • Новости и Политика
    • Howto и Стиль
    • Diy своими руками
    • Образование
    • Наука и Технологии
    • Некоммерческие Организации
  • О сайте

Скачать или смотреть ЖЫТА, СОСНЫ І ВАЛУНЫ. Наста Кудасава 🔳 Ніл Гілевіч

  • Bellit International
  • 2023-06-18
  • 479
ЖЫТА, СОСНЫ І ВАЛУНЫ. Наста Кудасава 🔳 Ніл Гілевіч
саюз беларускіх пісьменнікаўсаюз пісьменнікаўсбп 90 годміжнародны саюз пісьменнікаўбеллітbellit internationalлітаратурная беларусь сбпбеларуская літаратураlitbel internationalне загаснуць зоркі ў небене загаснуць зоркі сбпнаста кудасава беллітверш жыта сосны і валуны ніл гілевічвершы ніла гілевіча чытацьнаста кудасаваніл гілевіч слухацьніл гілевіч вершыжыта сосны і валуныжыта сосны и валуныжыта сосны нил гилевич
  • ok logo

Скачать ЖЫТА, СОСНЫ І ВАЛУНЫ. Наста Кудасава 🔳 Ніл Гілевіч бесплатно в качестве 4к (2к / 1080p)

У нас вы можете скачать бесплатно ЖЫТА, СОСНЫ І ВАЛУНЫ. Наста Кудасава 🔳 Ніл Гілевіч или посмотреть видео с ютуба в максимальном доступном качестве.

Для скачивания выберите вариант из формы ниже:

  • Информация по загрузке:

Cкачать музыку ЖЫТА, СОСНЫ І ВАЛУНЫ. Наста Кудасава 🔳 Ніл Гілевіч бесплатно в формате MP3:

Если иконки загрузки не отобразились, ПОЖАЛУЙСТА, НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если у вас возникли трудности с загрузкой, пожалуйста, свяжитесь с нами по контактам, указанным в нижней части страницы.
Спасибо за использование сервиса video2dn.com

Описание к видео ЖЫТА, СОСНЫ І ВАЛУНЫ. Наста Кудасава 🔳 Ніл Гілевіч

Наста Кудасава чытае верш Ніла Гілевіча "Жыта, сосны і валуны" (1986)
#незагаснуцьзоркіўнебе - паэтычная хрэстаматыя да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў
👉 Усе творы    • Не загаснуць зоркі ў небе  

🔳 Наста Кудасава – паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў 1984 г. у Рагачове. Адукацыя: філалагічны факультэт БДУ (руская філалогія), магістратура БДУ (літаратуразнаўства). Пасля заканчэння вучобы доўгі час жыла і працавала як паэтка на Радзіме, у Рагачове на Гомельшчыне. З нядаўняга часу жыве ў Польшчы.
Пачала пісаць вершы з шасці гадоў. У перыядычных выданнях вершы друкуюцца з 1999 г. ("Наша Ніва", "Літаратурная Беларусь", "Дзеяслоў", "Маладосць", "Верасень" і інш.). Аўтарка кніг паэзіі "Лісце маіх рук" (2006), "Рыбы" (2013), "Маё невымаўля" (2016), "Вясна. Вуснам цесна" (2021), "Побач" (2023). Яе творы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, польскую, чэшскую і балгарскую мовы. Лаўрэатка прэміі "Кніга году" (2016), літаратурнай прэміі Міхася Стральцова (2021). Перакладае паэзію з удмурцкай мовы.

🔲 Ніл Гілевіч (1931-2016) – паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч, Народны паэт Беларусі (1991). Нарадзіўся на Лагойшчыне ў сялянскай сям’і. Скончыў філфак БДУ, дзе пасля доўгія гады працаваў выкладчыкам, дасягнуўшы прафесарскай пасады. Абіраўся сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР, быў старшынёй рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, адным з аўтараў Закона “Аб мовах” Рэспублікі Беларусь.
Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1946 г. Асноўны змест яго творчасці, заснаванай на традыцыйных формах класічнай паэтыкі, — любоў да роднага краю, абарона беларускай мовы, асэнсаванне гістарычнага кону беларускага народа. Сярод адметных прац аўтара раман у вершах «Родныя дзеці» (1985), тэксты для песень, кнігі па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, а таксама шматлікія пераклады з замежных моў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі “У добрай згодзе”, узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі Беларусі і іншых краін.

#беларускаялітаратура #нілгілевіч

Дзе па роднай зямлі ні крочыў –
Скрозь – ад Прыпяці да Дзьвіны –
Перш за ўсё мне ласкалі вочы
Жыта, сосны і валуны.

Дзе ў далёкіх маіх вандроўках
Я ні сьніў аб Радзіме сны –
Паўставалі ў іх зноў і зноўку:
Жыта, сосны і валуны.

I па самай высокай мерцы
Мне ўжо ясна, што да труны
Данясу я не шмат у сэрцы:
Жыта, сосны і валуны.

О, сябры! Калі нешта значыць
Мой усім вам паклон зямны –
Хай і цень мой з пагорка бачыць
Жыта, сосны і валуны.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке

Похожие видео

  • О нас
  • Контакты
  • Отказ от ответственности - Disclaimer
  • Условия использования сайта - TOS
  • Политика конфиденциальности

video2dn Copyright © 2023 - 2025

Контакты для правообладателей [email protected]