Песня "Ой, под вішэнькою, под чэрэшэнькою".
Запявае Велескевіч Надзея Фёдараўна.
Відэа запісана ў 1991 годзе.
Аграгарадок Кажа́н-Гарадо́к, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць.
Фальклорны калектыў "Надзея" Кажан-Гарадоцкага СДК (народны).
Выконваюць: Андруш Вольга Лукінічна, 1940 г.н.; Вайцяхоўская Ніна Лукашаўна, 1929 г.н.; Валынчыц Надзея Сцяпанаўна, 1936 г.н.; Веляскевіч Надзея Фёдараўна, 1951 г.н. (дырэктар, кіраўнік); Воўк Соф'я Паўлаўна, 1921 г.н.; Грыцкевіч Надзея Іванаўна, 1926 г.н.; Гусьціновіч Марыя Міхайлаўна, 1936 г.н.; Давыдчык Ева Раманаўна, 1936 г.н.; Якубовіч Вольга Юстынаўна, 1934 г.н..
Музы́кі: Веляскевіч Міхаіл Лукіч, 1920 г.н. (скрыпка); Веляскевіч Павел Міхайлавіч, 1949 г.н. (баян, маст. кіраўнік); Грыцкевіч Уладзімір Паўлавіч (барабан).
Словы:
Ой, под вішэнькою, под чэрэшэнькою,
Стояў стары з молодою, ек і з ягодою (2р)
І просіласа, і моліласа,
Пусці ж мэне, старычок, на вуліцу до дзевок (3р)
А я сам не пойду і цебэ не пушчу,
Бо ж ты, мэне, старыка, дай покінеш на бэду (3р)
Старый хочэ спаці, ты хочэш гуляці,
Бо ты стары эху-эху, я молода хі-хі-хі,(3р)
Ой, ты ж стары дзеду, га, ты ж согнуўса, ек дуга,
А я молодзенька, гуляці радзенька. (3р)
#аграгарадокКажанГарадок #раёнЛунінецкі #вобласцьБрэсцкая #песніБеларусаў
Архіў Міколы Аляксеевіча Козенкі – гэта этнаграфічныя відэазапісы, зробленыя з 1980-х па 2010-я гады па ўсёй Беларусі. Калекцыя рознабакова прадстаўляе традыцыйную культуру: у найбольшай ступені танец, а таксама песні, абрады, гульні, карагоды.
Праект па апрацоўцы архіва – некамерцыйная валанцёрская ініцыятыва.
Калі ласка, будзьце тактоўныя і ўважлівыя пры стварэнні допісаў да відэа. Дапамажыце дапоўніць інфармацыю, падзяліцеся дадатковымі звесткамі пра людзей, калі вы іх ведаеце. Публікацыя паведамленняў, якія парушаюць закон, змяшчаюць пагрозы, абразы, непрыстойнасці, не дапускаецца.
Глядзіце яшчэ:
Танец "Драбу́шачка" адсюль жа (аг. Кажан-Гарадок): • Драбу́шачка / Парна-гуртавы танец / сяр. 1...
Песня "Ой ты, берёза раскудрява", аг. Снітава, Іванаўскі раён: • Ой ты, берёза раскудрява / Песня / 2001 г....
#песенныфальклор #народнаяпесня #фальклорБеларусі #традыцыйнаякультура #МіколаКозенка #песенныйфольклор #традиционнаякультура #народнаякультурабелорусов #фольклорБеларуси #НиколайКозенко #traditionalsinging #folkmusik #Belarusianfolklore #archiukozenka
Информация по комментариям в разработке