Як прыгожа! Вольны хор у метро спявае нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»

Описание к видео Як прыгожа! Вольны хор у метро спявае нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»

Яшчэ адзін прыгожы фармат флэшмобаў з'явіўся ў Беларусі: у гандлёвых цэнтрах, на рынках, у метро, на вакзалах людзі выбіраюць час і месца (людныя), прыходзяць паспяваць «Пагоню» і «Магутны Божа». Паслухайце як беларусы ў метро спяваюць нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня».

Міліцыянераў там звычайна мала — не ведаюць, каго хапаць, каб усё гэта спыніць, толькі разгублена круцяць галовамі. Гэта яшчэ і метафара лета-восені 2020: колькі ні саджайце, усё не заціхае.

Гімн «Пагоня» (караоке-версія):    • Видео  
Гімн «Пагоня» (Vilnia video):    • Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь ...  
Гімн «Пагоня» (lyric video):    • Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь ...  
Гімн «Пагоня» (праект «Спяваем Годна»):    • Спяваем Годна нацыянальны гімн Белару...  

Тэкст: Максім Багдановіч
Музыка: Мікола Шчаглоў-Куліковіч

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!

Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!

У бязмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi — гады.
Вы за кiм у пагоню спяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, паняслiся
За тваiмi дзяцьмi наўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Бiце ў сэрцы iх — бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.

Мацi родная, Мацi-Краiна!
Не ўсцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке