Загадка самого успешного беларуса империи / Загадка самага пасьпяховага беларуса імпэрыі

Описание к видео Загадка самого успешного беларуса империи / Загадка самага пасьпяховага беларуса імпэрыі

Чаму князь Сьвятаполк-Мірскі фінансаваў экспэдыцыі Яўхіма Карскага і выданьне як «Этнаграфічнай мапы беларускага племені», так і першага тому «Беларусаў» ў 1903 годзе? Як Сьвятаполк-Мірскія сфальшавалі сваё княскае паходжаньне? Чаму дэпутата і ганаровага старшыню Ўсебеларускага зьезду 1917 году Яўхіма Карскага можна называць самым пасьпяховым беларусам у Расейскай імпэрыі? І чаму ён загадкава і назаўсёды зьехаў у 1921 годзе зь Менску? Пра ўсё гэта і ня толькі ў нашай размове з Паўлам Церашковічам.

Почему князь Святополк-Мирский финансировал экспедиции Ефима Карского и издание как «Этнографической карты белорусского племени», так и первого тома «Белорусов» в 1903 году? Как Святополк-Мирские сфальсифицировали своё княжеское происхождение? Почему депутата и почетного председателя Всебелорусского съезда 1917 года Ефима Карского можно назвать самым успешным белорусом в Российской империи? И почему он загадочно и навсегда покинул Минск в 1921 году? Обо всем этом и не только в нашем разговоре с Павлом Терешковичем.

0:38 — чаму Карскага можна назваць самым пасьпяховым беларусам Расейскай імпэрыі
2:14 — хто такі Яўхім Карскі
2:54 — як лёс Карскага зьвязаны з князямі Сьвятаполк-Мірскімі
4:34 — як Сьвятаполк-Мірскія сфальшавалі сваё княскае паходжаньне
6:50 — як Тамаш Тэафіл Ян Сьвятаполк-Мірскі заснаваў у Парыжы акцыянэрнае таварыства па хрысьціянскай калянізацыі Альжыру
7:27 — як Тамаш Сьвятаполк-Мірскі падмануў Мікалая І
8:24 — як Сьвятаполк-Мірскія атрымалі пацьверджаньне княскага тытулу без дакумэнтаў
9:03 — чаму Пётар Сьвятаполк-Мірскі дапамагаў Карскаму грашыма ў яго беларускіх дасьледаваньнях і дзейнасьці
10:51 — чаму палякі не вучыліся ў Варшаўскім унівэрсытэце, рэктарам якога быў Карскі
13:05 — ці быў Карскі беларускім нацыяналістам
13:42 — чаму Карскі быў супраць хуткай беларусізацыі ў БССР
15:01 — як нашаніўцы назвалі яго «бацька наш Карскі»
16:11 — як Карскага ўспаміналі ў БССР у 1920 — 1930-я гады
17:49 — за што беларусы павінны быць удзячныя Карскаму

Кнігу «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» можна скачаць у электронным фармаце:

Першая кніга ў фармаце PDF: https://docs.rferl.org/be-BY/2022/10/...
Другая кніга ў фармаце PDF: https://docs.rferl.org/be-BY/2022/10/...
Першая кніга ў фармаце EPUB: https://docs.rferl.org/be-BY/2022/11/...
Другая кніга ў фармаце EPUB: https://docs.rferl.org/be-BY/2022/11/...

📌 Абавязкова падпішыцеся на наш YouTube канал і пастаўце званочак:    / @svaboda-historyja  

Наш сайт: https://www.svaboda.org/
TELEGRAM: https://t.me/radiosvaboda
FACEBOOK:   / svaboda.org  
TWITTER:   / svaboda  
INSTAGRAM:   / radiosvaboda  
TikTok:   / radio_svaboda  

Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню https://smarturl.click/p1yA

Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі https://smarturl.click/0DO8

Комментарии

Информация по комментариям в разработке