ДЗЯРУН-БУРГЕР альбо Біг Мак па-беларуску. Гатуем з "Будзьма!"

Описание к видео ДЗЯРУН-БУРГЕР альбо Біг Мак па-беларуску. Гатуем з "Будзьма!"

Гэтым разам мы вырашылі пафантазіраваць на тэму, як мог бы выглядаць бургер па-беларуску.

У нацыянальнай беларускай кухні гамбургераў не было, у Беларусь яны прыйшлі ў пачатку 1990-х гадоў, калі пачалі з’яўляцца першыя рэстараны хуткага харчавання. Гамбургеры сталі вядомыя на ўвесь свет у ЗША, куды страва патрапіла дзякуючы нямецкім мігрантам у першай палове ХІХ ст. Пра гэта ўзгадваецца ў часопісе «Вячэрні Бостан» 1884 года выдання. Першы раз у рэстаранным меню Нью-Ёрка такую страву падалі ў 1834 годзе.
Адным з патэнцыйных стваральнікаў гамбургера лічыцца нямецкі кухар Ота Куасв. У 1891 годзе ён стварыў вельмі папулярную ў маракоў страву — смажаны кавалак мяса падаваўся паміж двума кавалкамі хлеба, разам са смажаным яйкам, і быў названы нямецкім біфштэксам. Яго ідэю рэцэпту мы ўзялі за аснову нашай стравы, замяніўшы хлеб на бульбяныя дзеруны.

📌Гатуем 1 дзярун-бургер:

3 бульбіны
фарш 200 г
1 салёны агурок
алей 50 г
1 ст. лыжка мукі
1 яйка
соль і перац па смаку

Музыка: Стары Ольса ‪@StaryOlsa‬
#ГатуемзБудзьма #бургер

👉Гатуем з "Будзьма!"    • Гатуем з "Будзьма!" 🍥 РЭЦЭПТЫ  

БУДЗЬМА РАЗАМ:
Сайт https://budzma.org
Telegram https://t.me/budzmaby
Facebook   / budzmabelarusami  
VK http://vk.com/budzmabelarusami
Instagram   / budzma  
Twitter   / budzma  

Комментарии

Информация по комментариям в разработке