Маё першае веласпаборніцтва. "Жук-трэйл №26" Гайна 40 км.

Описание к видео Маё першае веласпаборніцтва. "Жук-трэйл №26" Гайна 40 км.

Вітаю ўсіх!
Відэа пра мой першы ўдзел ў веласпаборніцтве, якое адбылося 27.04.24. 🚴‍♂️
А за тыдзень да спаборніцтва я з сябрам пракаціўся па маршруту, які планавау ехаць, праўда мы ехалі у адваротным накірунку.
Абраў для сябе дыстанцыю на 40 км. Шлях пралягаў па вельмі ўзгорыстай мясцовасці з прыстойнымі перападамі вышынь (на 40 км набор вышыні 440 метраў), а мінулыя напярэдадні дажджы зрабілі маршрут яшчэ весялейшым) У заездзе на гэтую дыстанцыю прынялі ўдзел 236 чалавек, фінішаваў 231 удзельнік. Я прыйшоў на фініш 66-м. І лічу для сябе гэта выдатным вынікам! 40 кіламетраў я праехаў за 1 гадзіну 49 хвілін. Да старту прыкідваў, што ўкладуся ў 2.5 гадзіны. Але вынік істотна перасягнуў мае чаканні, чаму я вельмі рады)))
Гэта было курута!💪😊👍🚴‍♂️🔥
Таксама ўдалося пагутарыць, так бы мовіць з падпісантамі, што таксама прыемна) Яшчэ раз усім прывітанне з кім бачыліся сёння👋

Вялікі дзякуй арганізатарам, спонсарам, валанцёрам, удзельнікам і ўсім датычным да дадзенага мерапрыемства! 😊👍🔥

Атрымаў масу станоўчых уражанняў і адрэналіну, прыемную стомленасць і памятны медаль аб сённяшнім выдатным дні!🏅

INSTA   / bike_travel_belarus  
.
#веласпаборніцтва #велападарожжа #падарожжапабеларусi #гайна #беларусь #велосоревнования #веломарафон #arf #travelbelarus #biketravelbelarus #travelblog
Путешествия по Беларуси. Достопримечательности и красивые места. Велопоездки и приключения.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке