Вольны хор — Пагоня (запіс з анлайн-канцэрта «Муры»)

Описание к видео Вольны хор — Пагоня (запіс з анлайн-канцэрта «Муры»)

«Вольны хор» выконвае гімн «Пагоня» (музыка Мікалая Шчаглова-Куліковіча, словы Максіма Багдановіча). Гэтая песня — фрагмент з анлайн-канцэрта «Вольнага хору» з праграмай «Муры». Глядзець канцэрт цалкам:    • Вялікі канцэрт «Вольнага хору» з праг...  

Падтрымайце наш канал праз спонсарскую падпіску:
   / @symbal_by  

Падтрымаць «Вольны хор» і стварэнне новых песень можна тут: https://donationalerts.com/r/volnychor

Спампаваць бясплатна спеўнікі, якімі карыстаецца «Вольны хор», можна тут: https://symbal.by/spieuniki/

Падпісвайцеся на старонкі «Вольнага хору» ў сацыяльных сетках:
   / volnychor  
  / volnychoir  
  / volnychoir  

Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду:
  / symbalby  
  / symbalby  
https://t.me/symbalby
  / symbalby  
https://vk.com/symbal_by
https://ok.ru/symbalby
   / symbalbybelarus  
  / symbalby  

Тэкст песні:

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!

У бязмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi — гады.
Вы за кiм у пагоню спяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, паняслiся
За тваiмi дзяцьмi наўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Бiце ў сэрцы iх — бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.

У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!

Мацi родная, Мацi-Краiна!
Не ўсцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць.
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!

Комментарии

Информация по комментариям в разработке