Вялікае Княства Літоўскае – беларуская дзяржава?

Описание к видео Вялікае Княства Літоўскае – беларуская дзяржава?

Эпоха Вялікага Княства Літоўскага з’яўляецца адным з важнейшых перыядаў у гісторыі Беларусі. Значэнне гэтай праблемы выходзіць далёка за межы гістарычнай навукі і мае істотны ўплыў на шырокія колы беларускага грамадства. Важнымі з’яўляюцца пытанні, як узнікла гэтая дзяржава, які ўнёсак у яе ўтварэнне зрабілі беларускія эліты, ці было месца Беларусі ў палітычных і іншых структурах Вялікага Княства Літоўскага.
У рамках дыскусіі мы прапануем абмеркаваць гэтыя і іншыя пытанні, адыйшоўшы ад спрошчаных капцэпцый ва ўспрыманні мінулага. Нас будзе цікавіць перыяд ад моманту стварэння ВКЛ да Люблінскай уніі 1569 г.
00:00 Пачатак. Вітанні ад партнёраў Science At Risk.
0:02:48:06 Увод ад Ніны Скеп’ян.
0:05:34:14 Што было беларускага ў новастворанай дзяржаве? Ці можна вылучыць перыяды, калі беларускі ці літоўскі элемент былі вызначальнымі пры дзяржаўным будаўніцтве? Ці ўвогуле патрэбна засяроджвацца на этнічным чынніку?
0:06:06 Меркаванне Аляксандра Грушы,
0:07:00 Беларусь як сукупнасць супольнасцяў.
0:08:47 ВКЛ не было унітарнай дзяржавай.
0:10:36 Меркаванне Васіля Вароніна.
0:11:09 Геапалітычная рэальнасць як сучасная Беларусь сфарміравалася толькі ў 20 ст.
0:11:36 Тэрміналогія тагачаснага грамадства 13-16 ст., супольнасці Літва і Русь.
0:16:49 Этнічны складнік гарадоў, наколькі ён з’яўляецца вызначальным пры даследаванні дзяржаваўтварэння?
0:17:33 Меркаванне Міколы Волкава.
0:19:15 Прэзентацыя.
0:19:39 пашырэнне культа св. Мікалая і св. Параскевы Пятніцы.
0:27:40 На што яшчэ паўплывала сімбіатычная прырода новастворанай дзяржавы?
0:27:49 Адказ Аляксандра Грушы.
0:28:37 Ці можна вылучыць перыяды, калі адзін з этнічных элементаў дамінаваў у новастворанай дзяржаве?
0:32:38 Этнічны фактар пры фарміраванні ВКЛ.
0:27:00 Чые былі эліты? Вялікая каланізацыі была вялікай каталізацыяй?
0:34:11 Што прынесла далучэнне да ядра ВКЛ беларускіх земляў?
0:38:37 Васіль Варонін. Што такое "Літоўская зямля".
0:40:14 Пашырэнне літоўскай улады на рускія землі.
0:41:25 Калі ВКЛ замкнулася ў сваіх этнічных граніцах, то гэтая дзяржава ніколі б не дасягнула такой магутнасці.
0:42:32 Інтэграцыйныя працэсы
0:46:11 Сітуацыя ў гарадах: ці адбываецца супрацоўніцтва паміж новымі і старымі элітамі?
0:46:49 Мікола Волкаў: пераемнасць гісторыі ВКЛ сучаснай Літвой.
0:47:40 Горадабудаўніцтва і тапаграфія гарадоў.
0:51:00 Калі ўсходнеславянскія землі страчваюць сваю аўтаномію ў межах ВКЛ і чым гэта было выклікана?
0:51:50 Аляксандр Груша - княжэнне і аўтаномія.
0:59:45 Далучэнне беларускіх земляў да Літвы - факт ваенна-палітычнага саюзу.
1:03:21 Васіль Варонін традыцыі аўтаномій сфарміраваліся яшчэ да ўваходу ў ВКЛ. Правы аўтаномій у ВКЛ.
1:05:21 Шляхі інтэграцыі знаці.
1:07:31 Развагі пра шляхі інтэграцыі Літвы і Русі Міколы Волкава.
1:08:08 Камунікацыя паміж Крэва і Вільняй часоў Альгерда.
1:12:26 Падсумаванне. Што дало ВКЛ сучасным беларусам?
1:12:34 Адказ Аляксандра Грушы.
1:18:16 Адказ Васіля Вароніна.
1:20:03 Адказ Міколы Волкава.
1:25:55 Пытанні ад слухачоў круглага стала

Комментарии

Информация по комментариям в разработке