N.R.M. – «Простыя словы» караоке | «Prostyja słovy» | «Simple Words» Belarusian Karaoke

Описание к видео N.R.M. – «Простыя словы» караоке | «Prostyja słovy» | «Simple Words» Belarusian Karaoke

слухай ды трэніруйся тут:    • Народны альбом - Простыя словы (fan v...  
сл. Міхала Анемпадыстава

Простыя словы, простыя рэчы:
Хлеб на стале, полымя ў печы.
Гэта так проста, гэта так добра,
Як з галавою залезці пад коўдру.

Простыя словы, простыя рэчы. (х2)

Прыцемкам сінім зімовай парою
У доме бацькоўскім усё так знаёма.
Ёсць чым сагрэцца, ёсць дзе схавацца
У доме бацькоўскім, у матчынай хаце.

Простыя словы, простыя рэчы (х2)

Усе так надзейна, усе так грунтоўна,
Што тут дадаць - хіба што нічога.
Можна жыць далей, дзень прыйдзе новы.
Дабранач, паненкі! Дабранач панове!

Простыя словы, простыя рэчы (х2)

Комментарии

Информация по комментариям в разработке