Belsat Music Live

Описание к видео Belsat Music Live

Зборная #BML: Murovei, Re1ikt, Leibonik, The UNB ды іншыя

«Belsat Music Live» распачынае новы сезон! Аўтар праграмы Сяргей Будкін склаў з гэтай нагоды адмысловае выданне з песень, якія не былі яшчэ паказаныя. Будзе шмат добрай і разнастайнай музыкі.

Сярод герояў выдання – рэпер Murovei і бард Шалкевіч, старэйшыны беларускага андэграўнду «The UNB» і гурт актораў Купалаўскага тэатру «ili-ili», поп-спявачка Саша Захарык у суправаджэнні «Apple Tea», «Leibonik» з кранальнай фолк-баладай, псіхадэлічны «MorkvoЦвет» і рокеры з «Re1ikt’у» з нечаканай версіяй сваёй песні.

Песні, якія гучаць у праграме:
ili-ili – «v.v.» (музыка і словы гурта «ili-ili»)
Murovei – «Яблочное дерево» (музыка Monkeradeou?, словы Murovei)
Leibonik – «Зялёная вішня» (музыка і словы народныя, апрацоўка гурта «Leibonik»)
The UNB – «Ванны не горят» (музыка Дзмітрыя Дольніка, словы Дзмітрыя Дольніка і Ігара Васілеўскага)
Віктар Шалкевіч – «Мы ехалі да Магілёва» (музыка і словы Віктара Шалкевіча)
MorkvoЦвет – «Нехта ідзе» (музыка Яўгена Белановiча і Паўла Рыжкова, словы Яўгена Белановiча)
Саша Захарык і Apple Tea – «Время» (музыка і словы Сашы Захарык)
Relikt – «Кабета-інсекта» (музыка гурта «Re1ikt», словы Аляксандра Дземідзенкі)

Комментарии

Информация по комментариям в разработке