Традыцыйны далікатэс - ВЭНДЖАНАЕ ВУХА. Гатуем з "Будзьма!"

Описание к видео Традыцыйны далікатэс - ВЭНДЖАНАЕ ВУХА. Гатуем з "Будзьма!"

Нашыя продкі вэндзілі рыбу і мясныя прадукты, каб захаваць іх на больш працяглы час, і вэнджанне надавала прадуктам асаблівы смак. Вэнджаная рыба ці сала або паляндвіца - сапраўдны далікатэс. Менш вядомая, але не менш смачная страва - вэнджаныя свіныя вушы.
Лічылася, што страва не толькі смачная, але і карысная. Ужыванне свіных вушэй умацоўвае косткі, спрыяе хуткаму гаенню раны ці траўмаў, амалоджвае і не псуе фігуры. Навукоўцы пацвярджаюць гэтую тэорыю - свіныя вушы ўтрымліваюць кальцый, магній, ёд, фосфар, калаген і амаль не ўтрымліваюць вугляводаў.

📌 Гатуем на кампанію:

1 свіное вуха (можна больш)
2 л вады
5 гарошын духмянага перцу
2 лаўровых ліста
1 ст. лыжка солі
1 ст. лыжка алею
соль, перац па смаку
1 ст. лыжка чырвонага хрэну

🔴 Важныя нюансы: 1) Вуха патрэбна абсмаліць гарэлкай або з дапамогай газавай пліты. 2) Вэндзіць лепш за ўсё на шчапе з вішні ці грушы, ні ў якім разе не з хвойных дрэваў. Вяндлярню можна набыць у многіх прадуктовых крамах у аддзеле для пікнікоў.

Музыка: Стары Ольса ‪@StaryOlsa‬
#будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма #закуска

👉Гатуем з «Будзьма»! https://youtube.com/playlist?list=PLp...

БУДЗЬМА РАЗАМ:
Сайт https://budzma.org
Telegram https://t.me/budzmaby
Facebook   / budzmabelarusami  
VK http://vk.com/budzmabelarusami
Instagram   / budzma  
Twitter   / budzma  

Комментарии

Информация по комментариям в разработке