Slava Zima - Ішла Купала

Описание к видео Slava Zima - Ішла Купала

У купальскі час, калі самы працяглы дзень і самая кароткая ноч, мяжа паміж гэтым і тым светам амаль знікае. Час памежны, пераломны і пераходны. Нябеснае кола гарыць і коціцца долу. Гэта час чароўны, калі здараюцца ўсялякія цуды: з нябеснай зоркі разгараецца папараць-кветка, ажываюць і размаўляюць дрэвы, на світанку грае сонца... Разам з тым, гэта час небяспечны. Ведзьма збірае спор і жыццёвую сілу, а ў ценях купальскага вогнішча ў гушчары чорт пільнуе таго, хто наважыўся здабыць скарбы. Духі лесу стаяць на варце чароўнай кветкі і бяда таму, хто паспрабуе яе сарваць. Купала ідзе па свеце, адорвае тых, хто яе годна сустракае і шануе, ды насылае праклён тым, хто не выйшаў святкаваць.

Напярэдадні аднаго з самых вялікіх нашых святаў прадстаўляю песню, што не ўвойдзе ў альбом, але будзе існаваць асобна, як увасабленне старажытнай містэрыі і знак пашаны дзядоўскаму звычаю. Славу Купале пяём!
Відэа з дрона знята вясной 2023 года
#blackmetal #folkmetal #folk #kupala #kupalle #belarus #doom #duda #bagpipe #lowwhistle

Комментарии

Информация по комментариям в разработке