Тацьцяна Грыневіч, палянэз "Разьвітаньне з Радзімай"

Описание к видео Тацьцяна Грыневіч, палянэз "Разьвітаньне з Радзімай"

Міхал Клеафас Агінскі, палянэз "Разьвітаньне з Радзімай",
Тацьцяна Грыневіч у Магілёве, цэнтар «Кола», 29 жніўня 2015.

Музыка - Мiхал Клеафас Агiнскi, словы - Сяржук Сокалаў-Воюш.

Сонца праменне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскi, край мой беларускi,
Я табе кажу на развiтанне: «Да спаткання, да сустрэчы».
Я табе кажу на развiтанне: «Да спаткання, да сустрэчы».
Водар закiнутага саду,
Ў небе зорка Мiлавiца,
Таямнiцы паркавых прысадаў
Пэўна, не аднойчы на чужыне будуць мроiцца i снiцца.
Пэўна, не аднойчы на чужыне будуць мроiцца i снiцца.

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас с табой на мужны бой
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання шлях вяртання – шлях змагання.

Ростань на ростанях краiны,
Ранiць думкi шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясцiны,
I Радзiмы вобраз ажывае растрывожанаю ранай.
I Радзiмы вобраз ажывае растрывожанаю ранай.
Дахi мястэчак, стрэхi вёсак,
Вежы замкаў i палацаў,
Гонкiх храмаў звонкi адгалосак

Клiчуць да сябе, бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.
Клiчуць да сябе, бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас с табой на мужны бой
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання шлях вяртання – шлях змагання.

Воi прагнуць волi, воля – свет i доля.
Бронi звон ды конi, конi – клiч «Пагонi».
Крочым з багны ночы, з ночы шлях прарочы.

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас с табой на мужны бой
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання шлях вяртання – шлях змагання.

Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
I гучаць нябёсныя арганы,
I жывуць у сэрцы, i злiваюцца у гуках паланэзу.
I жывуць у сэрцы, i злiваюцца у гуках паланэзу.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке