Myth hunters #10: Паўстанне 1863-1864 гг. не паўплывала на хаду беларускай гісторыі?

Описание к видео Myth hunters #10: Паўстанне 1863-1864 гг. не паўплывала на хаду беларускай гісторыі?

Праз уплыў савецкай ды расiйскай iдэалогii беларусаў прывучаюць да меркавання, што паўстанне 1863-1864 гадоў было выступам польскiх сiл. Бадай прайшло яно па большай частцы на тэрыторыi Польшчы, адказвала мэтам польскага нацыянальнага руху i на хаду беларускай гiсторыi не ўплывала.

У нашым чарговым эксплэйнеры Myth hunters мы не толькi ўспомнiм асноўныя старонкi гэтай выбiтнай падзеi. Але i разбурым мiф, што паўстанне не мела дачынення i не ўплывала на Беларусь.

А яшчэ ўспомнiм асобу Кастуся Калiноўскага. Якога можна без сумневу назваць відным прадстаўніком беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Ён першы ў гісторыі паставіў пытанне аб стварэнні беларускай нацыянальнай дзяржавы і адраджэнні беларускай мовы.

Спiс выкарыстаных намi крынiц:
1. Абламейка, С. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. – Прага, 2020. – 132 с.
2. Арлоў, У., Сагановіч Г. Дзевяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918). Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. 2-е выданне – Вільня: Наша будучыня, 2000 – 223 с.
3. Біч, М. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстання 1863—1864 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3. — С. 36–45.
4. Гісторыя Беларусі, XIX — пачатак XXI ст. 11 клас.
5. Смалянчук, А.Ф. Беларуская гісторыя: знайсці чалавека. – Мінск: Выдавец І.П. Логвінаў, 2013. – 158 с.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке