"На моры вутка купалася", карагод і кумленне падчас Пятрака

Описание к видео "На моры вутка купалася", карагод і кумленне падчас Пятрака

Існуе мясцовае павер’е, што “Пятроў дзень” - гэта апошняя магчымасць ў годзе, калі незамужняя дзяўчына можа знайсці сабе пару. Такое сімвалічнае ўтварэнне пар дзяўчат і хлопцаў адбываецца падчас кумлення.
Падчас кумлення маладая дзяўчына надзявае свой вянок на галаву абранага хлопца. Узяўшыся за рукі, яны разам скачуць праз вогнішча, а пасля кажуць словы: “Ты-кум, я- кума, будзем разам да наступнага Пятра”, цалуюцца праз вянок і тады хлопец вяртае вянок дзяўчыне. Створаныя пары павінны гуляць (па мясцоваму танцаваць) разам усю пятроўскую ноч.


Карагод, запісаны ў 1993 годзе ад Т. Каспіровіч
Што й па озеру дай па сіняму ( карагодная)
Ай, й па озеру, дай па сіняму,
Ой, люлі-люлі, дай па сіняму.
Селязень плывёт, утачку вядзець,
Ой, люлі-люлі, утачку вядзець
А ў яго утачка сільна просіцца,
Ой, люлі-люлі, сільна просіцца
Атвязі мяне і дзе ўзяў мяне,
Ой, люлі-люлі і дзе ўзяў мяне
Я ўзяў цябе паміж утачак,
Ой, люлі-люлі, паміж утачак.
А пушчу цяпер паміж гусачак,
Ой, люлі-люлі, паміж гусачак.
Ой па ўліце, да па шыракай,
Ой, люлі-люлі, да па шыракай.
Ванечка ідзець, Манечку вядзець,
Ой люлі-люлі, Манечку вядзець.
А ў яго Манечка сільна просіцца,
Ой люлі-люлі, сільна просіцца
Адпусці мяне, дзе ты ўзяў мяне
Ой, люлі-люлі, і дзе ты ўзяў мяне.
Я ўзяў цябе паміж дзевачак,
Ой люлі-люлі паміж дзевачак.
А пушчу цябе паміж жоначак,
Ой люлі-люлі, паміж жоначак.
Цябе дзевачкі ў свет сума звядуць,
Ой, люлі-люлі, у свет сума звядуць.
Цябе жоначкі навучаць будуць,
Ой люлі-люлі, навучаць будуць.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке