«Мёртвым не баліць» Васіль Быкаў, 1

Описание к видео «Мёртвым не баліць» Васіль Быкаў, 1

Другая палова:    • «Мёртвым не баліць» Васіль Быкаў, 2  

«Мёртвым не баліць» — адзін з самых драматычных твораў Васіля Быкава. Драматычны не толькі па змесце, але і па сваім лёсе: напісаная 60 гадоў таму і ўпершыню апублікаваная спачатку ў часопісе «Маладосць», а затым у «Новом мире», аповесць з ініцыятывы другога чалавека у СССР, сакратара ЦК КПСС па ідэалогіі Міхаіла Суслава, была забаронена і два дзесяцігоддзі пасля не друкавалася. Галоўнай прычынай забароны было тое, пра што пазней распавёў сам аўтар: «…гэта ці не адзіная аўтабіяграфічная аповесць, дзе ўсё ці амаль усё — праўда. Але менавіта тое, што праўда, і стала непрымальным для часу сацрэалізму. Можна сказаць, што галоўным ворагам гэтага славутага метаду была праўда». Пра гэтую праўду, быкаўскую праўду, добра сказаў крытык Ігар Дзядкоў: «Амаль невытлумачальна, чаму — праўда. Чаму ў Быкава заўсёды — праўда?»

І хоць пад няўмольны каток савецкай цэнзуры трапілі практычна ўсе буйныя творы пісьменніка, якія былі напісаны ўключна да сярэдзіны 1980-х гг., аднак найбольшыя страты панесла, мусіць, аповесць «Мёртвым не баліць»: тут па цэнзурна-рэдактарскіх меркаваннях было зроблена каля двухсот скарачэнняў. У такім скалечаным выглядзе яна друкавалася да апошняга часу. І толькі пасля смерці Васіля Быкава дзякуючы ягонаму біёграфу Сяргею Шапрану ўпершыню была апублікавана ў аўтарскай рэдакцыі, з узнаўленнем усіх купюр. У гэтай непадцэнзурнай рэдакцыі і гучыць цяпер аповесць «Мёртвым не баліць».

Чытае Віктар Манаеў

Вокладка Артур Вакараў

Слухаць на іншых пляцоўках: https://audiobooks.by/books/miortvym-...

00:00:00 Частка 1
00:19:02 Частка 2
00:36:39 Частка 3
00:58:07 Частка 4
01:13:04 Частка 5
01:30:25 Частка 6
01:55:52 Частка 7
02:08:48 Частка 8
02:28:33 Частка 9
02:50:50 Частка 10
03:10:47 Частка 11
03:29:22 Частка 12
03:39:46 Частка 13
04:11:59 Частка 14
04:35:05 Частка 15
04:52:48 Частка 16
05:11:28 Частка 17
05:33:57 Частка 18
06:00:32 Частка 19

Комментарии

Информация по комментариям в разработке