Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

Описание к видео Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

"Адной з самых распаўсюджаных і любімых праяў марыйнай пабожнасці на нашых землях з’яўляецца спеў Гадзінак аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гэтае набажэнства бярэ пачатак найпазней у XVI ст. і належыць да так званых малых Афіцыяў. Малы Афіцый нарадзіўся ў Сярэднявеччы як форма прыватнай малітвы для свецкіх. Ён у агульных рысах паўтарае форму вялікага Афіцыя для святароў, але зазвычай прапускае большую яго частку: псальмы і чытанні, пакідаючы толькі гімны, вершы, рэспансорыі і малітвы. Існуюць шматлікія малыя Афіцыі, прысвечаныя розным таямніцам жыцця нашага Пана і Найсвяцейшай Дзевы, а таксама розным святым. Напрыклад, св. Банавентура (1221–1274) сачыніў два малыя Афіцыі: адзін пра Муку Пана, а другі пра Спачуванне Найсвяцейшай Дзевы.

Што датычыцца Гадзінак, або Малога Афіцыя аб Беззаганным Зачацці, то адным з самых адданых апосталаў гэтага набажэнства быў св. Альфонс Радрыгес (1532–1617), іспанец, свецкі брат з Таварыства Езуса, які прамаўляў яго кожны дзень на працягу апошніх 40 гадоў свайго жыцця і распаўсюджваў копіі, напісаныя ўласнай рукою. Таксама немалую ролю ў папулярнасці Гадзінак адыграў польскі пераклад, зроблены ў Кракаве ў 1616 ці 1617 г. — праз год пасля афіцыйнага зацвярджэння лацінскага тэкста Папам Паўлам V. [...]"
(https://scriptoriumnostrum.wordpress....)



Тэкст малітвы: https://catholic.by/3/lib/pray/4509-g... або https://docs.google.com/document/d/1_...



мп3: https://drive.google.com/file/d/1yF5g...

Комментарии

Информация по комментариям в разработке